Дзень беларускай культуры ў Лодзі

26.03.2023 11:00 - 19:00 Centrum Dialogu im.M. Edelmanа (ul. Wojska Polskiego 83) Бясплатнае

У нядзелю, 26 сакавіка, Беларусы Лодзі ладзяць Дзень беларускай культуры ў межах цыкла ŁÓDZKOŚĆ.



 Дата: 26 сакавіка

Час: з 11.00 (час мясцовы)

Месца: Centrum Dialogu im.M. Edelmana, ul. Wojska Polskiego 83, Лодзь


Глядзіце, якая праграма: 11.00-14.00 

11.00-14.00 Праект «Dania twojego kraju», дзе будуць гатаваць дранічкі ды іншыя беларускія прысмакі. Але ж рэгістрацыя на гэтую імпрэзу завершана, на жаль.

14.30 Выстава. Можна будзе наведаць пяць пастаянных экспазіцый і часовую выставу Марыі Снісарэнка.

15.30 «Film bez obrazu» — радыёмастацкі дакументальны фільм гісторый з Беларусі. Героі падзеляцца, як выглядае іх жыццё на дадзены момант.

17.30 Спектакль «AUGUST», прысвечаны беларускім пратэстам, ад тэатральнай ініцыятывы «BY teatr».

На прыкладзе звычайнай беларускай сям’і ў спектаклі разглядаюцца падзеі пратэстаў 2020 года ў Беларусі і даследуецца калектыўная траўма беларускага грамадства, якую неабходна ўсвядоміць і прапрацаваць, каб унутрана перажыць гэты бясконцы жнівень (так і не скончаны дагэтуль для многіх людзей, якія засталіся ў краіне) і рухацца наперад па шляху перамен.

Уваход на спектакль таксама вольны, але ж патрэбная рэгістрацыя па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Сашы Вялічка «Выклік на дыван» у Лодзі

19.06.2026 17:00 - 12.07.2026 18:00 Kamienica Hilarego Majewskiego (11 Włókiennicza Street)

Вечарына «Мастацкі Бамонд» у Мінску

30.06.2026 (19:00 - 21:00) Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Андрусь Такінданг у Варшаве

03.07.2026 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Лекцыя пра Купалле ў Гомелі

04.07.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ