• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Мінск

Dzieciuki і «Гарадзенскі гармідар»

Пачатак: 22.02 (19:00)
Канец: 22.02 (21:00)
Re:Public
(Мінск, вул.Прытыцкага, 62 (ст.м.Кунцаўшчына))
Кошт: 50 000 - 100 000
Google

У гурце Dzieciuki пад агульнай ідэяй і канцэпцыяй аб’ядналіся музыкі з розных гарадзенскіх гуртоў. Іх першыя песні з сінглу «Гарадзенскі гармідар» імгненна разляцеліся па сеціву і сталі хітамі. Гэтак жа назвалі і дэбютны альбом. «EP меў на мэце пазнаёміць з зусім новым гуртом.  Назва была прыдумана выпадкова, але для альбому яна падыходзіць найлепей. Канцэптуальнай працы не атрымалася, як планавалася. Мы творчыя людзі, таму ў які бок пёрла – тое і рабілі. Тут вам і гісторыя, і алкаголь са спортам, гастарбайтары і панкі на танках – сапраўдны гармідар!», – кажа аўтар песень гурта Дзяніс Жыгавец.

У альбом «Гарадзенскі гармідар» увайшоў практычна ўвесь матэрыял, які мелі  Dzieciuki на момант пачатку працы. Гэта 11 кампазыцый, у тым ліку два вольныя пераасэнсаваньні вядомых твораў – «Танкі» Захара Мая і «Па гарах» гурта The Real McKenzies

Інтэрнэт-рэліз альбому адбудзецца перад канцэртам на партале Tuzin.fm., а яго канцэртная прэзентацыя пройдзе ў мінскім клубе Re:Public 22 лютага ў межах праекту «Жывы Тузін», які ладзіць партал Tuzin.fm пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі».

У канцэрце таксама возьмуць удзел сяброўскія гурты:

Pomidor/off. Гурт заснаваны ў 2001 у Мінску музыкантам, паэтам, радыёвядучым і шоўменам Аляксандрам Крывашэевым (Памідоравым). У розныя часы ў складзе гралі ўдзельнікі гуртоў Ulis, ZET, IQ48, N.R.M., Hasta la Fillsta. Мае ў дыскаграфіі альбомы «Свята пакрадзенае” (2002) і «Патас/Попс/Прапаганда» (2011). Пераможца ў намінацыі «Песьня году» і «Гурт году» на «Рок-Каранацыі-2011». Самыя вядомыя песні – «Цуд на Каляды», «Свята пакрадзенае», «Крывавае свята», «Данеслі добрыя людзі» (на верш У.Караткевіча), «Дым».

«Тлушч». Мінскі поп-панк гурт, заснаваны ў 2013 годзе. Выдаў дэбютны альбом «Тлушч». Вакаліст каманды Павел Белы: «Так выпала, што ў нас фактычна ўсе спевы жартаўлівыя. У «Барселоне» пяецца пра альфонса і танцора сальсы, у «Скажы сваёй сястры» пра New Balans’ы і альтэрнатыву ім. «Субкультурны слой» — спеў пра спустошанасць і згубу сукультурнай ідэнтычнасці, якая адбываецца з некаторымі з нас на пэўным перыядзе жыцця. «Холадакамбінат» апавядае пра рэпетыцыйную кропку, дзе мы пачыналі, ля адпаведнага вытворцу марозіва. Вядома, ёсць і рамантычныя нумары: «Яблычны спас», у якім галоўны герой не можа прыгадаць, калі ён пазнаёміўся з дзяўчынай, ці то на Іллю, ці на аднайменнае свята, і «Кінатэатар „Вільня»» пра незвычайныя прыгоды дон жуана ў нашых «спрадвечных» гарадах».

22.02.2014. Прэзентацыя альбому гурта Dzieciuki «Гарадзенскі гармідар». Пры ўдзеле гуртоў «Тлушч» і Pomidor/off.

Re:Public, Менск, вул.Прытыцкага, 62 (ст.м.Кунцаўшчына). 19.00

Квіткі: 50 000 (танцпляц, папярэдне да 3.02), 70 000 (танцпляц, 3.02-21.02), 90 000 (у дзень), столікі – 80 000 (папярэдне), 100 000 (у дзень). Замовіць і набыць можна тут – http://www.kvitki.by/by/event/18908

Тэлефон для даведак: +375 29 6872093. Квіткі ў касах і на сайце КВІТКІ.BY


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип