DZIECIUKI з сольным канцэртам у Віцебску

01.04.2017 19:00 - 19:00 арт-паб Торвальд (вул. Талстога,1) 20 р.

Пасля гадавога перапынку гарадзенскі гурт DZIECIUKI выступіць у Віцебску.  Новая праграма складзеная з 2-х альбомаў і новых песняў будзе прэзентаваная 1 красавіка на пляцоўцы арт-паба Торвальд.

“Гэты канцэрт для нас у нечым знакавы і пераломны, бо амаль к год у нас не адбывалася ў Беларусі афіцыйных выступаў” – распавядае лідар гурта Алесь Дзянісаў. –  “Віцебск адзін з нашых шчаслівых і любімых гарадоў, у які мы прыязджалі яшчэ ў складзе гурта “Людзі на балоце” і маем вельмі шмат добрых сяброў у гэтым горадзе. У нас была думка прывезці абсалютна новую праграму, але вырашылі, што будуць прэзентаваныя толькі некалькі новых песняў з будучага альбома, праца над якім вядзецца зараз. Увогуле, у Віцебску прагучаць амаль усе песні гурта, і мы спадзяемся, што незадаволеных не застанецца!”

DZIECIUKI – фольк-панк гурт заснаваны ў 2012 ў Горадні. Сьпяваюць аўтарскія тэксты на гістарычную тэматыку аўтарства Дзяніса Жыгаўца. Маюць EP, на пачатку 2014 выдалі дэбютны альбом “Гарадзенскі гармідар”. Прызнаныя “Гуртом году” на прэміі “Героі году-2014”.

Сольны канцэрт гурта “DZIECIUKI” адбудзецца ў арт-пабе Торвальд, вул. Талстога,1, пачатак 19:00. Інфалінія +37525 913 38 76
Квіткі коштам: 20 р.. Квіткі можна набыць у арт-пабе Торвальд, вул. Талстога,1 і на сайце bezkassira.by Увага! У продажы застаецца ўсяго 40 квіткоў!

Падзеі:
УК: https://vk.com/event138793798
ФБ: https://www.facebook.com/events/977069252423995/


Вам можа быць цікава

Фотавыстава «Нечаканы Гродна» ў Гродне

03.09.2025 18:00 - 28.09.2025 18:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

07.09.2025 14:00 - 27.09.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Шпацыр па Беластоку з Алесем Кіркевічам

21.09.2025 (11:00 - 13:00) (стаянка аўтобусаў каля парка Браніцкіх)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

27.09.2025 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» (Баранавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ