Дзень роднай мовы ў Беларускім скансэне

21.02.2016 13:30 - 15:30 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо) Бясплатнае

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту святкуе Міжнародны дзень роднай мовы!

Атмасфера вясковай школы пачатку ХХ стагоддзя!

 

У праграме:

  • беларуская дыктоўка ў сапраўдным будынку школы па старых падручніках;
  • выстава беларускіх кніг пачатку ХХ ст. з фондаў музея;
  • экскурсія па школе ад настаўніцы Анэлі;
  • анімацыйны паказ “Беларускія прымаўкі” ва ўтульным доме ХІХ ст. з вуліцы Вызвалення.

 

Для добрых вучняў – жывая беларуская народная музыка, танцы і катанне на санях.

 

Правядзі выходныя цікава і пазнавальна!

Захоўвай мову, захоўвай традыцыю!

 

Таксама ў вас будзе магчымасць:

  • замовіць экскурсію па экспазіцыі музея
  • пачаставаць традыцыйныя беларускія стравы ў карчме
  • набыць лепшыя сувеніры ад народных майстроў

 

Кошт квіткоў:

для дарослых – 50 000 руб., вучняў – 25 000 руб., дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе з 10.00 да 16.30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я

 

Як нас знайсці?

Музей  знаходзіцца  ў  4-х км  ад  МКАД  за  аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, Новы Двор, Чыкі.

Расклад руху:

аўтобус № 203- 10:15; 12:20; 14.29; 15:55(с.н.) – на тэрыторыю музея

аўтобусы №277, 355, 357– 13:50; 16:05;(с.н.)- да прыпынку “Музей”.

Маршрутнае таксі. Адпраўленне ад прыпынка “Ст. метро Пятроўшчына”: 10.00, 10.55, 12.00, 12.55, 14.25, 15.25.

 

https://www.facebook.com/events/1396017570697520/м


Вам можа быць цікава

Выстава «Кропка ўваходу: справа жанчын» ў Любліне

08.05.2026 10:00 - 22.05.2026 19:00 Baobab (Krakowskie Przedmieście 39b)

Фестываль рамёстваў у Мінску

23.05.2026 (12:00 - 15:00) (плошча Свабоды, 23а)

«Жывая бібліятэка» ў Вільні

23.05.2026 (12:00 - 16:00) бар Paviljonas (Pylimo g. 21B)

Традыцыйныя танцы ва Уроцлаве

23.05.2026 (18:30 - 20:30) Herbaciarniа K2 (Kiełbasnicza 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ