“Элвіс ідзе па праспекце”

28.04.2015 19:30 - 22:00 Графіці (завулак Калініна, 16) Бясплатнае

Раман Абрамчук і анты-кавербэнд “Гарадскі вал”  пры падтрымцы Цімура Рэйзіса (“П-ц-ц-П”) з новай праграмай “Элвіс ідзе па праспекце”  на вершы Антона Рудака.

Эйнштэйн і Элвіс, пацаны з Серабранкі і героі-падпольшчыкі, містычныя тралейбусы і рамантычныя аэрапорты, растаманы-аўтаспыншчыкі і рэпрэсаваныя паэты, студэнты-каліноўцы і аднакласнікі-лузэры, твая беспантовая смерць і твой Вечны Травень – УСЕ сёння зазірнуць да цябе на вечарок, паласнуць цябе сваім ценем, зачэпяць торсам, увойдуць у вуха, вылезуць бокам – каб памятаў. Толькі не выключай гук, не закрывай кнігу, не марнуй час. Галоўнае – не марнуй час. Прыходзь.

28 красавіка (аўторак)

19-30

паб-клуб “Графіці” (зав. Калініна, 16 )
+375 (25/29/33) 638-4444
уваход вольны


Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Юрый Міроненка» ў Мінску

03.06.2026 (18:00 - 19:30) Цэнтр беларускай драматургіі (у будынку РТБД) (Крапоткіна, 44)

Рыцарскі фэст у Крэўскім замку

13.06.2026 (16:00 - 20:00) Крэўскі замак

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ