“Этнавандроўкі”. Адкрыццё фотавыставы Алены Ляшкевіч

04.02.2016 19:00 - 22:00 Офіс “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” (вул. К. Лібкнехта, д. 112) Бясплатнае

4 лютага (чацвер) а 19.00 адбудзецца адкрыццё фотавыставы Алены Ляшкевіч “Этнавандроўкі” на офісе РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” (К. Лібкнехта, д. 112, уваход з боку, супрацьлеглага ад пад’ездаў, р-н метро Грушаўка).

На выставе – фота з паездак 2013 – 2015 гг. У большасці выпадкаў гэта выезды, звязаныя з правядзеннем каляндарных абрадаў на Палессі, ва Усходняй і Цэнтральнай Беларусі. Гэтыя абрады – наша жывая спадчына, якая захавалася праз тысячагоддзі, нягледзячы на хрысціянізацыю і саветызацыю, барацьбу з паганствам і рэлігіяй: Мікола і Варвара, Каляды, Масленка, Юр’я, Страла…

На адкрыцці выступяць барды Яўген Барышнікаў (пераможца Бардаўскай восені), Цімох Авілін (аўтар кнігі “Этнаастраномія”), Павал Сілівончык, гурты “Кудмень” і “Рутвіца.

Алена Ляшкевіч каментуе: “Гадавое кола ў фотаздымках пакуль няпоўнае, як і геаграфія. Затое колькі яшчэ мясцін, куды паехаць! Я ўдзячная Студэнцкаму этнаграфічнаму таварыству, прыватна Ірыне Мазюк і Аляксею Глушко за прыклад працы “ў полі”, Беларускай асацыяцыі журналістаў і прыватна Сяргею Балаю – за навучанне “лавіць момант” на фотакурсах. Няхай здымкі пакуль недасканалыя тэхнічна і не складаюцца ў фотагісторыі, але гэтая выстава для мяне вельмі істотная. Яна з’яўляецца крокам наперад да самастойнай працы, што я лічу, з аднаго боку, мэтай, і, з іншага, – пачаткам паглыбленнага этналагічнага даследавання”.

Фотавыстава будзе працаваць да 28 лютага. Яе можна паглядзець з 19.00 да 21.00 па будніх днях і з 10.30 да 13.00 ў суботу. Лепш папярэдне патэлефанаваць, 8029 748 61 41, Алена.


Вам можа быць цікава

Выставы “127 падарункі +” і "Датычны" ў Мінску

30.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Гуканне вясны ў Кракаве

21.03.2026 (12:00 - 14:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Спектакль "Galera" ў Варшаве (18+)

24.03.2026 (19:00 - 20:30) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ