Эвалюцыя публічных прастораў/эвалюцыя публічнасці

10.09.2016 15:00 - 17:00 крэатыўны хаб “Корпус8” (пр-т Машэрава, 9) Бясплатнае

10 верасня ў 15.00 у крэатыўнай прасторы Корпус8 адбудзецца дыскусія, прысвечаная сувязі публічных прастораў і публічнасці і яе ролі ў развіцці гарадоў. Дыскусія арганізуецца урбаністычным альманахам «Гарадскія тактыкі» пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” i Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB).

publ

Сёння тэма гарадскога развіцця на слыху і нават у модзе, аднак жыхары гарадоў па-ранейшаму не маюць суцэльнага ўяўленні аб тым, што такое публічныя прасторы і ў чым іх важнасць. Мэта дыскусіі – высветліць, чаму публічная прастора гэта больш, чым проста месца, і як іх развіццё ўплывае на кожнага гараджаніна.

Пасля прыкметнага крызісу грамадскіх інтарэсаў і публічных прастораў сёння зноў можна адзначыць іх развіццё, дэмакратызацыю, вяртанне цікаўнасці гараджан да горада. Ці відавочная гэтая тэндэнцыя ў Мінску і Беларусі? З якімі глабальнымі і лакальнымі працэсамі яна звязана? Ці стане яна магчымасцю стварыць новыя формы публічнасці або адраджэннем яе традыцыйных формаў? Якія з іх характэрны для Мінска і як іх развіваць?

Гэтыя пытанні будуць разгледжаны адразу ў двух фарматах: міні-лекцый і панэльнай дыскусіі з удзелам запрошаных экспертаў з розных галін. Міні-лекцыі тэарэтычнага блока дазволяць выпрацаваць агульны слоўнік для далейшага абмеркавання, прасачыць эвалюцыю уяўленняў аб публічнасці і выявіць невідавочныя функцыі публічных прастораў. У практычным блоку будуць прадстаўлены інструменты ўздзеяння на горад, даступныя сёння жыхарам Мінска, а таксама актуальныя прыклады працы з публічнымі прасторамі.

Лектары:

Вольга Шпарага – філосаф, кіраўнічка канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка” Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB).

Дзмітрый Задорын -архітэктар.

Эксперты:

Ганна Пазняк – выкладчык Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB) і PR-дырэктар агенцтва PRCI.Storytellers.

Уладзімір Кавалкін – кіраўнік праекта Petitions.by.

Віталь Рыжкоў – літаратар, рэдактар сайта грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” budzma.by.

Запрашаем вас 10 верасня ў 15.00 у Корпус8 (г. Мінск, пр. Машэрава, 9)! Уваход вольны!

Арганізатары:
Марына Сяменчанка: +375 29 578-79-77
Зміцер Гаўрусік: +375 29 358-74-16

Падзея ў Facebook.


Вам можа быць цікава

Выстава «ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: мінскае рэха» ў Мінску

11.07.2025 11:00 - 15.09.2025 19:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Фэст «Класіка. LIVE» ў мінскім батанічным садзе

12.07.2025 12:00 - 13.07.2025 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Выстава «Fragmenty» ў Варшаве

17.07.2025 19:00 - 03.08.2025 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Беларуская сустрэча ў Алясніцы

19.07.2025 (14:15 - 20:00) пад базылікай Св. Яна Апостала (Łużycka 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ