ПАДЗЕЯ ДНЯ: Экскурсія па Старых Павонзках на Дзяды ў Варшаве

01.11.2022 10:00 - 13:00 касцёл св. Карла Барамеа (ul. Powązkowska 14) Бясплатнае

У аўторак, 1 лістапада, экскурсійны праект «Тр-тр-трэвэл» кліча беларусаў Варшавы на шпацыр па варшаўскіх могілках Старыя Павонзкі — узгадаць пахаваных тут беларусаў, хто праславіў бацькаўшчыну годнымі справамі.



Дата: 1 лістапада

Час: 10.00 і 11.30 (час мясцовы)

Месца збору: галоўны ўваход у касцёл св. Карла Барамеа, ul. Powązkowska 14, Варшава 

На Старых Павонзках пахаваныя кампазітар Станіслаў Манюшка, этнограф Міхал Федароўскі, нарачоная Кастуся Каліноўскага Марыя Ямант, слонімскі мецэнат Міхал Казімір Агінскі, фатограф Ян Булгак і іншыя знакавыя асобы нашай гісторыі.

Экскурсію правядзе вядомы беларускі гісторык, краязнавец Яўген Малікаў.

Працягласць экскурсіі — 1,5 гадзіны. Будзе дзве групы — у 10:00 і 11:30.

Каб запісацца на шпацыр, пакіньце камент пад адмысловым пастом у тэлеграм-канале «Тр-тр-трэвэл» і абавязкова пазначце, які час вам падыходзіць. Не цягніце, бо месцы на ўдзел вельмі хутка заканчваюцца.



Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» ў Заслаўі

14.05.2026 10:00 - 15.06.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Анлайн-канцэрт J: Морс

28.05.2026 (20:00 - 22:00) (Анлайн)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ