Экскурсія ў Ветку

26.05.2013 11:00 - 17:00 Месца збору каля ўваходу ў аўтавакзал г. Гомеля Бясплатнае
ГМКГА “Талака” шчыра запрашае ўсіх ахвотных 26 траўня далучыцца да экскурсіі ў Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава.

Пад час экскурсіі:
– вы даведаецеся калі і як была заснаваная Ветка
– чым і як жылі стараверы
– чаму духоўная і матэрыяльная спадчына Веткі ўнікальная
– здолееце ўбачыць на свае вочы шматлікія артэфакты якім больш за некалькі стагоддзяў
– адчуць сувязь з уласнай культурай і даведацца пра яе шмат новага
– паглядзіце на жыццё і адметнасці гэтага мястэчка

Вас чакае цікавая вандроўка з сябрамі і незабыўныя ўражанні!

Экскурсію па музеі зладзіць краязнаўца, навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея Андрэй Валер’евіч Скідан.

Калі: 26 траўня
Месца і час збору: аб 11:00 каля ўваходу ў аўтавакзал г. Гомеля

Кантакты: (44) 7494166
З сабой мець:
– 8 тысяч на дарогу ў абодва бакі на аўтобусе
– 8 тысяч за ўваход у музей для дарослых, 4 – для студэнтаў і г.д. (не забывайцеся на студэнцкі білет!)
– тысяч 5 на экскурсію
– добры і бадзёры настрой, пітную воду, зручны абутак, фотаздымачы і г.д.

Дакраніся да гісторыі, ведай свой край!

Мерапрыемства Вконтактеvk.com/vetkauski_muzej_2013

Мерапрыемства ў Facebookwww.facebook.com/events/130393573824199/

Наш акаўнт у Twitter: twitter.com/talaka_nashkraj

Вам можа быць цікава

Выстава “Юрый Карачун. Да 95-годдзя з дня нараджэння. Акварэль, малюнак” у Мінску

13.03.2026 17:00 - 12.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Iva Sativa ў Вільні

21.03.2026 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Сустрэча памяці Віктара Шведа ў Беластоку

23.03.2026 (18:00 - 20:00) Aula Książnicу Podlaskiej (6 паверх) (ul. Marii Curie-Skłodowskiej 14 A)

Iva Sativa на Кіпры

30.03.2026 (20:00 - 22:00) Music Hall (Georgiou 'A 89A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ