Адкрыццё літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Мудрасць вякоў”

23.01.2020 17:00 - 18:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) Бясплатнае

23 студзеня 2020 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Мудрасць вякоў”, прысвечанай юбілеям вядомых гуманістаў-асветнікаў беларускай зямлі: Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага.

Еўфрасіння Полацкая - першая жанчына, кананізаваная Рускай праваслаўнай царквой у 1547 годзе і прылічаная да святых (1893). У келлі Полацкага Сафійскага сабора, дзе ў храмавым скрыпторыі перапісвала, а магчыма, і перакладала кнігі, яна вяла актыўную міратворчую і асветніцкую дзейнасць.

Кірыла Тураўскі - першы ў беларускай філасофскай і навукова-філалагічнай традыцыі поўна сфармуляваў першаступенную значнасць для жыцця чалавека кніжных ведаў, гуманітарнай навукі і пазнання.

Дзейнасць беларускага гуманіста-асветніка, заснавальніка ўсходне-славянскага кнігадрукавання, пісьменніка, паэта, перакладчыка, вучонага-энцыклапедыста, медыка Францыска Скарыны дазволіла беларусам ўжо ў 1517 г. атрымаць сваю друкаваную кнігу.

Вяршыняй літаратурнага, паэтычнага майстэрства Міколы Гусоўскага лічыцца “Песня пра зубра”, якая ўпершыню была выдадзеная ў Кракаве ў 1523 годзе. Гэта паэма – найвыдатнейшы ўзор старажытнага пісьменства Беларусі на лацінскай мове.

У 1562 выйшаў з друку “Катэхізіс” Сымона Буднага, напісаны ў форме пытанняў і адказаў. У сваёй прадмове да “Катэхізіса” аўтар адзначае, што яго кніга выдаецца не толькі з асветніцкіх мэтаў. Ён заклікаў шанаваць тагачасную беларускую мову і клапаціцца аб развіцці культуры, адукацыі і кнігадрукавання.

Васіль Цяпінскі - выключная асоба ў славянскай і еўрапейскай культуры, прадаўжальнік кнігадрукарскіх і асветніцкіх традыцый сваіх папярэднікаў. Адзін з першых прапаноўваў адкрываць нацыянальныя школы і развіваць айчынную навуку.

На экспазіцыі прадстаўлены: унікальнае выданне “Докторъ Францискъ Скорина: Его переводы, печатныя изданія и языкъ” П.Уладзімірава (1888 г.); мастацкія працы В.Барабанцава, У.Пасюкевіча, Г.Паплаўскага, Г.Ціхановіча, Э.Агуновіча, А.Цыркунова; ілюстрацыі Я.Куліка да паэмы “Песня пра зубра” М.Гусоўскага; факсімільныя выданні, навуковыя, літаратуразнаўчыя працы даследчыкаў, якія вывучалі жыццё і дзейнасць гуманістаў-асветнікаў.

Экспазіцыя будзе дзейнічаць да 25.03.2020.

Дата правядзення: 23.01.2020   17.00

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(М. Багдановіча, 13)

Кантактны тэлефон: (017) 334-44-47; (017) 334-56-21


Вам можа быць цікава

Выстава «Зорная восень» у Магілёве

05.09.2025 17:00 - 21.09.2025 19:00 музей гісторыі Магілёва, выставачная зала (вул. Болдзіна, 1)

Выстава «Панямоння жыватворныя крыніцы» ў Гродне

17.09.2025 15:00 - 31.10.2025 18:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Саввецкая, 8)

Вольскі ў Чыкага

20.09.2025 (19:00 - 21:00) ShAnet Galleries (1040 South Milwaukee Avenue)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Познані

21.09.2025 (20:00 - 22:00) 2 progi (Al. Niepodległości 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ