23 траўня, у суботу, Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча запрашае на святочныя імпрэзы з нагоды Ночы музеяў! Сёлетняе святкаванне прысвечана 25‑годдзю заснавання музея.
Музей падрыхтаваў 10 унікальных лотаў — арыгінальныя творы беларускіх мастакоў, а таксама прыемныя суцяшальныя прызы. Як і летась, у вас будзе магчымасць выйграць мастацкія лоты ўсяго за данат.
Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на падтрымку беларускіх мастакоў у эміграцыі, а таксама Беларускага дома ў Вільні.
Кошт удзелу — усяго 5 еўра. Як далучыцца да ўдзелу ў анлайн-латарэі чытайце па спасылцы.