Этнавечарына «Жаніцьба коміна» ў Гомелі

24.09.2022 16:00 - 20:00 філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а) ад 2,50 рублёў

У суботу, 24 верасня, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае ўсіх на свята «Жаніцьба коміна».



Дата: 24 верасня

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: філіял Веткаўскага музея, плошча Леніна, 4а, Гомель


«Жаніцьба коміна» — архаічны абрад звязаны з пераносам агню (святла) з вуліцы ў хату. З гэтага часу распачыналіся вячоркі-пасядзелкі. На вуліцы рана цямнее, становіцца халодна, таму ўсе працы пераносіліся ў хату — там і цяплей, і комін свеціць! На вечарыне адновяць архаічны абрад.


 Што вас чакае:


абрадавыя дзеянні з гарбузом, мёдам, зярнятамі і комінам;


традыцыйныя абрадавыя песні і танцы пад гармонік;


традыцыйныя беларускія гульні, жарты і забавы;


традыцыйныя стравы.


Дарэчы, каб увесь год быў шчаслівы — стол збіраюць у складчыну! Прыносьце з сабой штосьці да святочнага стала: яешню, пірагі, бліны, варэнікі, бульбу, каўбасу, сыр, цукеркі, печыва, любыя іншыя любімыя ласункі. І канешне, сяброў бярыце!


Кошт удзелу — 5 рублёў для дарослых, 2,50 рублі для школьнікаў.

Вам можа быць цікава

Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

03.07.2026 (14:00 - 16:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

MALDZIS-фэст у Варшаве

13.07.2026 (17:00 - 19:00) Музей сучаснага мастацтва (Marszałkowska 103)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ