Этнавечарына «Зіма з летам сустракалася...» ў Гомелі

17.02.2024 16:00 - 19:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 7 рублёў


 У суботу, 17 лютага, у філіяле Веткаўскага музея — этнавечарына «Зіма з летам сустракалася...».




Дата: 17 лютага

Час: 16.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель 


Гэтая вечарына будзе прысвечана аднаму з найвялікшых святаў — Стрэчанню / Грамніцам. 

Праваслаўная царква 15 лютага святкуе Стрэчанне, якое адзначаецца як сустрэча старазапаветнай і новазапаветнай традыцый і веравызнанняў. 

У Беларусі існуе і другая назва свята — Грамніцы. Мяркуюць, што назва паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) — бога веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыялі расліннасці. 

З прыходам хрысціянства, магічна-ахоўную ролю сталі выконваць асвечаныя свечкі, якія захавалі дахрысціянскую назву — грамніцы. У народзе гэта знакавая і лёсавызначальная падзея. 

Стрэчанне ўспрымацца як прыродна-касмічнае «Стрэчанне». Са Стрэчання пачыналі ўжо рыхтавацца да вясны — гаспадары ладзілі, аглядалі, рамантавалі прылады, патрэбныя для веснавых заняткаў: «Да Грамніц не скідай з рук рукавіц, а як прайшлі Грамніцы, то ўжо не патрэбны рукавіцы». 

То прыходзьце адчуць атмасферу і сілу народных звычаяў ды традыцый! 

Падчас імпрэзы ўпрыгожаць елку кветкамі (чаму і навошта — дазнаецеся на імпрэзе), будуць спяваць стрэчаньскія песні, вадзіць вясновыя карагоды, танчыць народныя танцы! 

Па добрай традыцыі стол збіраюць у складчыну! 

Прыносьце любыя смаколікі (і не толькі салодкія): яешню, пірагі, бліны, печаны гарбуз, мёд, бульбу, каўбасу, сала, сыр, закруткі, цукеркі, печыва, любыя іншыя вамі любімыя ласункі. 


Уваход — 7 рублёў. Просяць загадзя браць квіткі ў музеі ці замовіць месцы па нумары +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).





Вам можа быць цікава

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Празе

04.09.2025 17:30 - 21.09.2025 19:00 Dům národnostních menšin (Vocelova 602/3)

Выстава Уладзіміра Тоўсціка «Мелодыі святочнага горада» ў Мінску

10.09.2025 18:00 - 05.10.2025 18:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава «Драўляныя гісторыі» ў Мінску

17.09.2025 17:30 - 12.10.2025 20:00 мастацкая галерэя «Цэнтр» (вул. Гікалы, 4)

«Петля Пристрастия» ў Рызе

26.10.2025 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ