7 лютага, у суботу, ва Уроцлаве адбудзецца лекцыя Алены Карпілавай «Топ-6 сучасных ювеліраў-рэвалюцыянераў».
Сучаснае ювелірнае мастацтва - гэта свет, які выходзіць далёка за межы звыклага разумення ўпрыгожванняў.
Гэта не толькі новыя калекцыі Chanel, гэта сапраўдныя творы мастацтва: дзіўныя, складаныя, правакацыйныя. Яны ламаюць звыклыя правілы, выклікаюць эмоцыі і прымушаюць задумацца.
На лекцыі даведаецеся:
- Хто сёння стварае рэвалюцыю ў ювелірным свеце і якія краіны задаюць трэнды
- У чым сучаснае ювелірнае мастацтва падобнае да класічнага, а ў чым прынцыпова адрозніваецца
- Пра выбраных enfant terrible сучаснай ювелірнай сцэны з усяго свету, з якімі спадарыня Алена знаёмая асабіста
- Дзе можна сустрэць гэтыя вырабы і як яны ствараюцца
Самае асаблівае: спадарыня Алена прывязе арыгінальныя працы сучасных ювеліраў, якія можна будзе памацаць і нават прымерыць.
Алена Карпілава - дызайнерка, педагог, куратарка, аўтар тэкстаў і відэакантэнту для Art Jewelry Forum і Klimt02, удзельніца NYC Jewelry Week, член міжнародных прафесійных асацыяцый і аргкамітэта Лісабонскай ювелірнай біенале.
Кошт - 260 злотых. У кошт уваходзяць welcome drink, фуршэт і праца фатографа. Рэгіструйцеся па спасылцы.