"Forum gloriosum Cracovense. Як жыў і гандляваў сярэднявечны кракаўскі рынак": сустрэча-лекцыя ў Кракаве

31.01.2026 17:00 - 18:00 GUTENBERG CLUB (Łobzowska 15-15) 50 злотых

У суботу, 31 студзеня, беларусаў Кракава запрашаюць на лекцыю "Як жыў і гандляваў сярэднявечны кракаўскі рынак" у прастору "GUTENBERG CLUB".


Вы даведаецеся як узнiк, а на працягу Сярэднявечча жыў, гандляваў, забаўляўся, гарэў і адбудоўваўся гэты незвычайны арганізм – слаўны кракаўскi Рынак, Forum Gloriosum Cracovense.

I ўсё гэта – з унікальнымі 3D-рэканструкцыямі і масай прыгожых ілюстрацый, якія паказваюць Рынак у розных відах у розныя гістарычныя эпохі.

Лектар - гісторык Андрэй Бандарэнка.

Вас чакаюць да таго ж кава, гарбата, вiно i розныя прысмакi.

Уваход - данат у 50 злотых. Запісвайцеся ў каментарах да адмысловага паста.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ