Фем-вебінар Вікі Біран «Навошта быць шчаслівай, калі ты можаш быць нармальнай?»

24.05.2023 20:00 - 21:30 анлайн Бясплатнае

У сераду, 24 траўня, адбудзецца вебінар «Навошта быць шчаслівай, калі ты можаш быць нармальнай?» (гэта назва аўтабіяграфічнага рамана пісьменніцы Джанэт Уінтэрсан)



Дата: 24 траўня

Час: 20.00 (час мінскі)

Месца: анлайн


Ты павінна перастаць хадзіць на спатканні, як толькі знойдзеш партнёра. Ты павінна скончыць універсітэт, а пасля працаваць. Ты павінна спачатку пацалавацца і толькі пасля заняцца сэксам. Ты павінна імкнуцца нарадзіць да 30. Ты павінна пераехаць у іншую краіну, калі твайму партнёру прапануюць там працу. Ты павінна, павінна, павінна...

 А што, калі ўсё гэта — не абавязкі, а магчымасці?

На варкшопе з міні-лекцыяй ад Вікі Біран вы зможаце паразважаць, з чаго складаецца (свядомы) выбар жыццёвых сцежак і хто жадае на яго паўплываць, парэфлексуеце пра свой стыль сяброўства і сэксуальнасці, абмяркуеце, што такое «сетка бяпекі» і як яна дапамагае быць шчаслівай.


Віка Біран — даследчыца культуры, калумністка, менеджарка праектаў пра ЛГБТК+, фемінізм і журналістыку.


Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Шэдэўры беларускай зімы» ў Мінску

24.12.2025 11:00 - 10.02.2026 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Nürnberg у Празе

14.02.2026 (19:30 - 21:30) Café V lese (Krymská 273/12)

GODS TOWER ва Уроцлаве

18.02.2026 (18:00 - 22:00) Klub Łącznik (Tramwajowa 1-3)

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ