Фэст «Спораўскія сенакосы»

12.08.2023 10:00 - 20:00 вул. Савецкая, 6 (Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобл.) Бясплатнае


У суботу, 12 жніўня, у вёсцы Высокае пад Бярозай пройдзе чарговы, 16-ы экафестываль «Спораўскія сенакосы — 2023».



 Дата: 12 жніўня

Час: з 10.00

Месца: вул. Савецкая, 6, в. Высокае, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобл. 


Фестываль прызваны прыцягнуць увагу да праблемы зарастання асаковых балотаў хмызнякамі і да лёсу птушак, якім пагражае знікненне (напрыклад, вяртлявай камышоўкі). 

Будуць, як заўсёды, гарачыя спаборніцтвы па ручным сенакашэнні ды мноства іншых забаў.

Вось што ў праграме:

 чэмпіянат па ручным сенакашэнні (заявіліся ўжо 21 каманда касцоў, і сярод іх сёлета дзве жанчыны — жыхаркі Бездзежа Драгічынскага раёна!); 

спаборніцтвы па футболе на балоце (у спісе ўжо 10 каманд!); мотадэльтапланы; 

майстар-класы па сплаве на байдарках і па маляванні; 

настолкі і спартыўныя гульні; экскурсія на станцыю кальцавання птушак «Ясельда»; 

канцэрт. Па ўсіх пытаннечках звяртайцеся па нумары +375292733907. 

Уваход на фестываль — вольны!

 З Бярозы да Высокага будзе арганізаваны трансфер.




Вам можа быць цікава

Сустрэча з вядучымі шоу «Обычное утро» ў Варшаве

31.07.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Кубак Мелказёрава ў Варшаве

01.08.2026 (10:00 - 14:00) AWF (ul. Marymoncka 34)

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

01.08.2026 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ