Фэст вясновага раўнадзенства // Re:public

20.03.2016 17:00 - 21:00 Re:public (Прытыцкага 62, ст.м.Кунцаўшчына) Бясплатнае

20 сакавіка ў клубе “Re:public” (Мінск, Прытыцкага 62, ст.м.Кунцаўшчына) адбудзецца штогадовы “ФЭСТ ВЯСНОВАГА РАЎНАДЗЕНСТВА 2016”, які па значнасці стаіць побач з такім вядомымі беларускімі фестывалямі, як “Купальскае Кола” і “Калядны Фэст”.

Назва і час правядзення фестывалю бяруць свае вытокі з народнай традыцыі. Асаблівай пашанай у нашых продкаў карыстаўся той момант руху сонца, калі дзень раўняўся з ноччу і з гэтага часу пачынаў павялічвацца, святло пачынала перамагаць цемру, калі надыходзіў доўгачаканы перыяд пацяплення і абуджэння прыроды. Менавіта да дня вясновага раўнадзенства прымяркоўвалі пачатак новага года.

У гэтым годзе арганізатары вырашылі прысвяціць музычнае свята 20-годдзю існавання гурта ZNICH, які выступіць з новай праграмай і з’явіцца хэдлайнерам фэсту.
Святкаваць юбілей легендарнага гурта беларускай металічнай сцэны і гукаць вясну на “Фэсце вясновага раўнадзенства 2016” разам з вамі будуць:

TROLLWALD, OMUT, FOLCORE, ALFAR, РУТВІЦА.

Пачатак: 17.00.

Квіткі можна набыць у любой касе KVITKI.BY:

>150.000 – танцпляц;
200.000 – месца за столікам.

Або праз інтэрнэт:
http://www.kvitki.by/ru/event/33168

Спасылка на мерапрыемства: https://vk.com/raunadzenstva< Тэлефон для даведак: +37529-141-94-97.


Вам можа быць цікава

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Народзіны Вожыка "Сорак без аднаго" ў Батумі

23.01.2026 (20:39 - 22:39) аКсяродак (Клдзіашвілі 32)

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

24.01.2026 (20:00 - 22:00) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ