ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль Абуджаных TUTAKA 2023 ля Гарадка

14.07.2023 - 15.07.2023 10:00 - 23:00 (урочышча Барык, Гарадок, Падляшскае ваяводства, Польшча) Бясплатнае

З 14 па 15 ліпеня ва ўрочышчы Барык ля Гарадка (Падляшскае ваяводства) у трэці раз пройдзе Фестываль Абуджаных TUTAKA 2023.



Дата: 14–15 ліпеня

Месца: урочышча Барык, Гарадок, Падляшскае ваяводства, Польшча

TUTAKA — гэта музычны фэст, майстар-класы, дыскусіі, кінапаказы, спартовыя і тэатральныя мерапрыемствы і проста ўсебеларускі пікнік у разгар лета ў маляўнічым лесе побач з возерам!

Усебеларускі пікнік — можна прыехаць з намётам і карыстацца навакольным лесам або возерам з пляжам непадалёк

Музычны і тэатральны фестываль — 2 дні жывой музыкі ад вядомых беларускіх музыкаў на вялікай сцэне, спектаклі для дзяцей і дарослых

Сямейны адпачынак — майстар-класы, чытанні, гульні, заняткі для ўсёй сям’і

Бізнэс-канферэнцыя — дыскусія аб праблемах і магчымасцях рэлакаваных беларускіх бізнэсоўцаў і тых, хто хоча заняцца сваёй справай у Еўропе

Кірмаш — беларускія сувеніры і мерч ад любімых і вядомых майстроў

Выстава беларускіх ініцыятыў — магчымасць прэзентаваць сябе і наладзіць карысныя міжнародныя сувязі

А яшчэ — гэта вольныя пляцоўкі для тых, хто жадае паказаць сябе, онлайн-трансляцыя на цэлы свет, сустрэчы, знаёмствы, энэргія і супольнасць!

Сустрэча з зоркамі:

Маргарыта Ляўчук

Крысціна Дробыш

Маляваныч

Андрэй Саўчанка

Каця Сныціна і іншыя!


Зайграюць:

Дай Дарогу!

НОЧЫ

BOTANIC PROJECT

Dzieciuki

Papa Bo Selektah

Dlina Volny


Увага! 

Удзел у фестывалю дармовы. Але арганізатары будуць удзячныя за грашовую падтрымку.



Вам можа быць цікава

Выстава Віталя Стужкі «Terra Incognita» ў Мінску

04.03.2026 18:30 - 28.03.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Спектакль "Galera" ў Варшаве (18+)

24.03.2026 (19:00 - 20:30) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Піт Паўлаў у Вільні

10.04.2026 (19:00 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ