Ужо ў пятніцу, 18 лістапада, у Варшаве распачнецца фестываль беларускага кіно BULBAMOVIE.
Дата: з 18 па 20 лістапада
Месца: кінатэатр «Iluzjon», Narbutta, 50a, Варшава
І маем праграму! (А яна сёлета, як заўжды, дужа злабадзённая, цікавая, натхняльная, дыскусійная — карацей, выдатная!)
ПЯТНІЦА 18 лістапада
18.00 — Адкрыццё фестывалю
18.15 — «Даведнік» рэж. Павел Можар
19.00 — «Мара», рэж. Саша Кулак
Пасля сеансу, а 20-й, вас чакае сустрэча з рэжысёркай Сашай Кулак і дыскусія «Палітвязні ў Беларусі».
СУБОТА 19 лістапада
12.00 — 15.00 АГЛЯД МАЛАДОГА БЕЛАРУСКАГА КІНО. Частка 1.
15.00 «На захаванне», рэж. Андрэй Кашперскі
15.20 сустрэча з рэжысёрамі Андрэем Кашперскім і Міхаілам Зуем. Вядзе Віктар Шукеловіч. Абяцаюць яшчэ сюрпрыз для гледачоў!
16.00 «Апошняе лета», рэж. Ігар Чышчэня 17.00 «Галасы», вытворчасць DocWave
18.00 «І зноў Беларусь», рэж. Іван Фёдараў
19.00 «Ля Нёмна», рэж. Андрэй Куціла
19.50 «Вадохрышча», рэж. Андрэй Куціла 20.10 сустрэча з беларускімі аўтарамі
21.00 канцэрт Маргарыты Ляўчук
НЯДЗЕЛЯ 20 лістапада
11.00 — 13.00 АГЛЯД МАЛАДОГА БЕЛАРУСКАГА КІНО. Частка 2
13.00 прэзентацыя праекта «Кінамост Беларусь | Школа Вайды | Gdynia Film School» для беларускіх рэжысёраў
У рамках прэзентацыі пакажуць:
дакументальнае кіно «Freeride», рэж. Нэла Агрэніч;
сцэну з фільма «Адна вайна», рэж. Марыся Ясіневіч
пітчынг праекта кароткаметражнага ігравога фільма: «Трэцяя змена», рэж. Максім Буйніцкі
15.00 «Жывы эфір», рэж. Мара Тамковіч
15.20 размова з рэжысёркай фільма Марай Тамковіч і Дар’яй Чульцовай — журналісткай, якая стала прататыпам гераіні фільма і толькі што вызвалася з беларускай турмы
16.00 «Возера Радасці», рэж. Аляксей Палуян
16.40 «Courage», рэж. Аляксей Палуян
18.20 сустрэча з кінарэжысёрам Аляксеем Палуянам
19.00 «MINSK», рэж. Барыс Гуц
20.20 дыскусія пра фільм «MINSK» з удзелам беларускіх і польскіх кінакрытыкаў Максіма Жбанкова і Пятра Чаркаўскага і рэжысёра Барыса Гуца (анлайн)
21.00 завяршэнне фестывалю. Узнагароджанне маладых беларускіх кмнематаграфістаў.
Што па квітках:
студэнтам уваход бясплатны па атрыманні квітка ў касе;
квіток на ўсе 3 дні — 30 злотых (даступна толькі ў касах);
квіток на адзін дзень — 15 злотых;
канцэрт Маргарыты Ляўчук — уваход вольны па квітках, якія можна пабраць у касе кінатэатра;
на праграмы маладога беларускага кіно ўваход вольны па квітках, якія можна пабраць у касе.
Вядома ж, у праграме магчымыя змены, таму пільнуйце на сайце фэста па спасылцы.