Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

10.06.2022 - 11.06.2022 18:00 - 22:00 Віла Дэцыюса (28 Lipca 1943 17a) Бясплатнае

10 чэрвеня ў Кракаве распачынаецца фестываль «Культура ў выгнанні. Дні Салідарнасці на Віле Дэцыюса».


Дата: 10 і 11 чэрвеня

Месца: Віла Дэцыюса, 28 Lipca 1943 17a, Кракаў

Гэта тры дні імпрэз ад беларускіх, украінскіх ды польскіх дзеячоў культуры: творчыя сустрэчы, спектаклі, майстар-класы ды канцэрты. Таксама ў трэці фестывальны дзень пройдзе фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.

Так, 10 чэрвеня ў 18.30 адбудуцца акцыі салідарнасці і адкрыццё выставы мастацтва і лістоў палітычных вязняў «Сэрца за кратамі». Вы зможаце напісаць лісты палітзняволеным.


А ў 19.30 будзе канцэрт беларускіх музыкаў.


Праграма на 11 чэрвеня:

12.00 дзіцячы спектакль тэатра «Дзеці суседзяў»;

14.00 адкрыццё фотавыставы беларускай фотамастачкі Марыі Элен Банэ «Мая рака», прысвечанай пошукам радавой памяці і сувязі пакаленняў;

21.00 канцэрт беларускіх ды ўкраінскіх музыкаў: граюць беларускі гурт Znak Stop, украінскі музыка Сват і наш улюбёны Андрусь Такінданг.

Уваход на ўсе імпрэзы вольны. Але ж зарэгіструйцеся па спасылцы, каб дакладна замовіць месца.





Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Выстава Лізы Дземух «This is She» ў Варшаве

23.05.2026 19:00 - 06.06.2026 19:00 прастора МІТ (Stalowa 36)

Літаратурна-мастацкі пленэр на лецішчы Быкава ў Ждановічах

31.05.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Майстар-клас па купальскіх спевах у Мінску

18.06.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ