Фестываль SONCAHRAJ на Падляшшы

31.05.2024 - 08.06.2024 17:00 - 20:00 Рынак Касцюшкі каля Ратушы Бясплатнае

31 мая ў Беластоку распачнецца фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ. Таксама фестываль пройдзе ў Вітаве, Супраслі і Навасадах.

У межах Фестывалю пройдзе шэраг канцэртаў, дзе сярод іншага будуць гучаць аўтэнтычныя спевы і традыцыйная музыка Беласточчыны.

Падчас фестывалю можна будзе разам гуртамі Żemerwa і Osoczniki (Бельск Падляшскі) занурыцца ў магію традыцыі беларусаў Падляшша і Заходняга Палесся, зладзіць танцавальныя варштаты разам з Беларускай капэлай з Гданьска, пачуць традыцыйныя песні беларусаў Беласточчыны ў выкананні калектываў Zhraja і Kudziela (Беласток).

Дата: 31 мая 

Час: 17.00

Месца: Беласток, Рынак Касцюшкі каля Ратушы

Таксама фестываль проойдзе ў наступных гарадах:

  • 1 чэрвеня — у Вітаве (гміна Дубічы Царкоўныя);

  • 7 чэрвеня — у Супраслі на пляцоўцы каля будынка Цэнтра культуры і рэкрэацыі;

  • 8 чэрвеня — у Навасадах (гміна Міхалова)
Пачатак фестывальных канцэртаў — 17:00.


Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Сустрэча з Паўлам Севярынцам у Беластоку

30.05.2026 (16:00 - 18:00) хаб «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ