Фінальная імпрэза Фестываля Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ

09.07.2022 - 10.07.2022 14:00 - 03:00 пляц ля Народнага дома Бясплатнае

9 ліпеня завітайце ў мястэчка Саколе на Падляшшы на фінал фэста SONCAHRAJ! Будзе драйвова!



Дата: 9 ліпеня

Час: з 14.00 і да світання (час мясцовы)

Месца: пляц ля Народнага дома, Саколе (Падляшша) 


Выступяць:


ASTROŪNA, гурт, які выконвае архаічныя беларускія песні а капэла і пад акампанемент традыцыйных беларускіх інструментаў — дуды, ліры, жалейкі, дудкі, скрыпкі ды акарыны.

GUDA, фолк-гурт, які выконвае аўтэнтычныя абрадавыя песні.

Iva Sativa, беларуская спявачка, якая любіць незвычайнае гучанне і аранжыроўкі.

KRIWI — этна-фьюжн гурт, які спалучае жаночы трохгалосны поліфанічны спеў, гітары, перкусію, электроніку.


А таксама:

Kresovki

Каліна

Triada


Перад канцэртамі таксама адбудуцца:

майстар-класы лялькі-матанкі і крайкі ад фонду Oni To My;

лекцыя традыцыйнага строю з Кацярынай Ваданосавай;

майстар-класы па роспісе па тэкстылі з Міраславам Здрайкоўскім;

лекцыя традыцыйных спеваў з Ірынай Мазюк;

традыцыйныя майстар-класы па гатаванні крупніка;

карагод!


SONCAHRAJ — даніна памяці мінулым пакаленням, але таксама натхненне для сучаснасці.


Уваход вольны!






Вам можа быць цікава

Летні Сінемаскоп у Мінску

25.07.2025 19:30 - 30.08.2025 21:00 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

J:МОРС у Філадэльфіі

27.07.2025 (18:00 - 20:00) Sweeney’s Philly Special (13639 Philmont Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ