Фотавыстава Аляксандра Ждановіча на фестывалі “Камяніца”

10.09.2016 13:00 - 22:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, Мінскі р-н (4 км. ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка”) Бясплатнае

Ужо ў гэтую суботу ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбудзецца восьмы штогадовы фолк-фестываль «Камяніца».

Як заўжды, наведнікаў чакае вялікая і надзвычай разнастайная праграма. А мы хацелі б засяродзіць вашу ўвагу на персанальнай фотавыставе Аляксандра Ждановіча. На ёй будуць прадстаўлены лепшыя фотаздымкі фестывалю, якія Tarantino адмыслова рабіў цягам 7 год для сайта кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Прыходзьце паглядзець, як гэта было!

Чакаем вас 10 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам!


Вам можа быць цікава

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава малюнкаў палітвязняў у Празе

21.05.2026 10:00 - 21.06.2026 18:00 Беларуская клубоўня (5. května 32)

Кінаквіз «Апошні кінасеанс» у Вільні

05.06.2026 (18:30 - 20:30) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ