Фотавыстава “Беларусы. 100 гадоў жыцця”

31.05.2014 09:00 - 18:00 Галерэя “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (вул. Сурганава, 14) Бясплатнае
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў 

Фотавыстаўка ў межах

культурна-даследчага праекта

“Беларусы. 100 гадоў жыцця”

28 мая 2014 года а 16 гадзіне ў галерэі “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (вул. Сурганава, 14) адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі ў межах культурна-даследчага праекта “Беларусы. 100 гадоў жыцця”. Выстаўка – вынік экспедыцый, зробленых за тры месяцы. У экспазіцыю уваходзіць больш за 50 прац: гэта фотакопіі здымкаў этнографа і фатографа пачатку ХХ ст. Ісаака Сербава і працы студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, выкананыя падчас вандровак па тых жа мясцінах.

Мэта праекта – паказаць, хто такія беларусы сёння: сучаснае жыццё ў мястэчках і вёсках, людзі, іх асяроддзе, матэрыяльная культура правінцыі. Аўтары прапануюць гледачу зрабіць свае высновы наконт сучаснага стану народнай культуры, паназіраць за яе зменамі, і параўнаць мастацкія каштоўнасці мінулага і цяперашняга часу.

Культурна-даследчы праект Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацваў “Беларусы. 100 гадоў жыцця” быў арганізаваны пры інфармацыйнай падтрымцы арганізацыі “Будзьма беларусамі”. Дапамогу праекту аказалі Цэнтр Бэйт Сімха (г. Мінск), выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі” і парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (г. Барысаў).

Падчас работы выстаўкі запланаваны лекцыі: вядомага фатографа і даследчыка фатаграфіі Юрыя Васільева па гісторыі беларускай фатаграфіі, а таксама кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта Вольгі Лабачэўскай – вядомай даследчыцы народнага мастацтва Беларусі, аўтара шматлікіх навукова-даследчых і выставачных праектаў.

Выстаўка працуе з 28.05.2014 па 10.06.2014

Час працы: панядзелак – пятніца, з 9.00 да 18.00

Уваход вольны


Вам можа быць цікава

Выстава Паўла Камарца «Іншае жыццё дрэва» ў Гродне

17.04.2025 16:00 - 12.05.2025 19:00 Цэнтр раместваў «Спадчына» (вул. Рэйманта, 12)

Гурт «Relikt» у Варшаве

16.05.2025 (19:30 - 21:00) VooDoo Club [сцэна 2] (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Света Бень у Празе

16.05.2025 (20:00 - 22:00) Klub Betlémská (Betlémské nám. 1/169)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ