• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Францыск Скарына і наш час

Пачатак: 07.04 (16:00)
Канец: 07.04 (18:00)
Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
(Мінск, пр. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх)
Кошт: Уваход вольны
Google

7 красавіка а 16-й гадзіне 2016 г. у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыецца нечаканая выстава, прысвечаная вельмі чаканаму юбілею «Францыск Скарына і наш час».

Беларускі першадрукар і асветнік Францыск Скарына з’яўляецца знакавай постаццю нацыянальнага маштабу. Але на выставе будзе прадстаўлена не гэта традыцыйна ўзнёслае ўспрыняцце «волата эпохі Адраджэння». Пачынальнік беларускага кнігадрукавання паўстане як наш сучаснік. Падчас выставы ўпершыню прастора Музея кнігі будзе занятай не кнігамі. Наведвальнік атрымае магчымасць акунуцца ў сучасны свет успрымання сімвалаў і вобразаў беларускага першадрукара, адшукаць яго пазнакі ў прадметах побыту, у школьных аксесуарах, у студэнцкай і ўвогуле маладзёжнай субкультуры, у асяродку навукоўцаў і калекцыянераў, карпаратыўнай атрыбутыцы, у мастацкім ўвасабленні тэатра і кіно.

Наведвальнікаў чакаюць гульні і забавы, а таксама іншыя прыемныя нечаканасці.

Экспануюцца матэрыялы са збораў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (філіял «Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры», філіял «Музей гісторыі беларускага кіно»), Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, гімназіі №1 імя Ф. Скарыны г. Мінска, Полацкай дзяржаўнай гімназіі імя Ф. Скарыны, кавярні «У Францыска», прыватных калекцыянераў.

Куратар выставы – Алесь Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі.
Выстава рэалізавана пры падтрымцы генеральнага партнёра праекта – кампанii МТС.

Адкрыццё выставы адбудзецца 7 красавіка 2016 г. а 16 гадзіне ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх).
Выстава будзе працаваць з 7 красавіка да 7 чэрвеня 2016 г.

Прыходзьце. Будзе цікава!
Уваход вольны!


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип