Фестываль джазавай музыкі «Чысць-2015»

07.11.2015 - 08.11.2015 14:30 - 15:00 Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, п. Чысць Бясплатнае

Фестываль у Чысці, якога чакаюць усе аматары джазавай музыкі, з’яўляецца праектам Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга «Міншчына сустракае джаз».
У адрозненне ад мінулых гадоў, чацвёрты фестываль будзе праходзіць два дні і ўпершыню ўключыць не толькі канцэртную, але і конкурсную праграму. Акрамя таго, адбудуцца майстар-класы і творчыя сустрэчы з прафесійнымі музыкантамі і калектывамі.

На фестываль джазавай музыкі «Чысць-2015» з’едуцца аматарскія калектывы з розных куткоў Беларусі.

Праграма фестывалю

7 лістапада
14.30 – урачыстае адкрыццё.
15.00 — конкурсная праграма ансамбляў.
18.00 — конкурсная праграма аркестраў.

8 лістапада
11.00 — майстар-клас і творчая сустрэча з шоумэнам і мульты-
інструменталістам Аляксандрам Ліпніцкім.
12.30 — канцэрт джазавага трыа Яўгеніі Лятун.
14.00 – узнагароджанне ўдзельнікаў і канцэрт лаўрэатаў.

Фота: архіў Чысцінскага СДК.

mgazeta.by


Вам можа быць цікава

Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 17:00 - 25.01.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Канцэрт хору "Гук цішы" ў Варшаве

25.12.2025 (12:30 - 14:30) Касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Калядная батлейка ў Магілёве (6+)

25.12.2025 (13:00 - 14:30) Музей імя П. Масленікава (вул. Міронава, 33)

Калядны джаз у Нясвіжы (6+)

03.01.2026 (15:00 - 19:00) Нясвіжскі замак (Нясвіжскі замак)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ