Фестываль дзіцячай кнігі ў Маладзечне

05.09.2015 11:00 - 14:00 Маладзечна, парк Перамогі Бясплатнае

Фестываль дзіцячай кнігі «Я чытаю. Ты чытаеш. Мы Чытаем» адбудзецца ў Маладзечне ў парку Перамогі з 11.00 да 14.00. У праграме свята – гульні, конкурсы, віктарыны, інтэрактыўныя выставы і майстар-клас.

Арганізуе мерапрыемства Цэнтральная раённая бібліятэка імя Багдановіча. У фестывалі таксама возьмуць удзел тэатр лялек «Батлейка», Палац культуры ў Маладзечне, Дзіцячы Цэнтр культуры «Расток» і тэатральная студыя «Казка» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік».

Як распавяла Край.бай загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі Таццяна Закрэўская, фестываль дзіцячай кнігі ў Маладзечне пройдзе ўпершыню. Яго прымеркавалі да Дня беларускага пісьменства.

Па словах суразмоўніцы, свята разгорнецца на пяці пляцоўках, галоўная з якіх будзе знаходзіцца побач з гарадскім амфітэатрам.

– У праграме фестывалю запланаваны конкурсна-забаўляльныя праграмы, інтэрактыўныя выставы, віктарыны, майстар-клас па стварэнні кніжных закладак і сустрэчы з дзіцячымі пісьменнікамі. Спіс апошніх пакуль ўдакладняецца, свой удзел ужо пацвердзілі некалькі аўтараў. Пераможцаў, – адзначыла Таццяна Закрэўская, – чакаюць заахвочвальныя прызы.

Па меркаванні загадчыцы аддзелам, на свяце будзе цікава і дашколятам, і школьнікам да 9 класа.
– Фестываль разлічаны на дзяцей рознага ўзросту. Думаю, – дадала яна, – цікава будзе тым, хто любіць і хоча чытаць.

Пачатак фэсту ў 11.00. Уваход вольны.

Край.бай


Вам можа быць цікава

Калядная экскурсія па Гародні

03.01.2026 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Калядны джаз у Нясвіжы (6+)

03.01.2026 (15:00 - 19:00) Нясвіжскі замак (Нясвіжскі замак)

Спектакль "Шлях да Батлеема" ў Беластоку

04.01.2026 (12:00 - 13:30) Прастора "Новая Зямля" (ul. Rocha, 5/32)

Каляды ў Стакгольме

10.01.2026 (16:00 - 18:00) Wiboms väg 10

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ