У нядзелю, 1 лютага, беларусаў Вільні клічуць на гарадскі квэст «1863», прысвечаны дню народзінаў Кастуся Каліноўскага.
Сёлета лідару беларускага нацыянальнага вызваленчага руху спаўняецца ажно 188 гадоў.
Квэст распачнецца ў знакавай карчме 1863 і там жа скончыцца вясёлай паўстанцкай вечарынкай у гонар спадара Кастуся!
Каб прыняць удзел, трэба:
— Сабраць каманду ад 1 да 6 чалавек, выбраць назву і кіраўніка. Ён мусіць зарэгістраваць каманду па спасылцы ўнізе. Калі вы без каманды — таксама рэгіструйцеся, можна будзе далучыцца да іншых або прайсці квэст самастойна.
— Добра зарадзіць тэлефон і ўключыць мабільны інтэрнэт. Гугліць не толькі можна, але і трэба.
Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры, а пераможцы — адмысловыя падарункі!
Удзел — 15 еўра з чалавека. Рэгіструйцеся па спасылцы.