У наступную суботу, 15 лістапада, стане вядомы пераможца прэміі імя Ежы Гедройця.
Сёлета журы выбірае тры найлепшыя празаічныя або дакументальныя кнігі, выдадзеныя ў 2024 годзе.
А вось якая будзе праграма:
11:30–12:00 адкрыццё выставы "Belarus Banned Books"
На выставе будуць прадстаўлены лісты, гісторыі і біяграфіі аўтараў, а таксама публікацыі, якія апынуліся пад цэнзурай.
Гэта гісторыя пра рэпрэсіі супраць культуры ў Беларусі і пра Людзей Слова, якіх спрабавалі выкрасліць.
Экспазіцыя падрыхтавана на трох мовах: ангельскай, беларускай і польскай.
Выстава адкрыта для наведвання з 10:00 да 21:00.
12:00–21:00 Кірмаш беларускай і польскай кнігі
12:00–13:00 дыскусія "Пераклады, якія яднаюць. Беларуская літаратура ў польскіх выдавецтвах"
У размове возьмуць удзел старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай, перакладчыца беларускай літаратуры на польскую мову Яанна Бэрнатовіч і кіраўнік калегіума Усходняй Еўропы ва Уроцлаве Лаўрынас Вайчунас.
Госці пагавораць пра прысутнасць беларускай літаратуры ў Польшчы, пра складанасці яе выдання і магчымасці шырэйшага распаўсюду.
Сустрэча будзе на польскай мове.
13:10–13:50 сустрэча з аўтарам кнігі "Гульні Цырцэі" Змітром Дядзенкам "Дзіцячая імперыя на ўскрайку савецкай улады"
У сваіх творах ён спалучае гістарычную рэфлексію, гумар і сацыяльна-палітычны каментар.
Сустрэчу правядзе Яраслаў Іванюк, журналіст, заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org.
13:55–14:35 сустрэча з аўтаркай кнігі "Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў" Анкай Упалай "Рэдкая астранамічная з’ява чалавечага паразумення"
Сустрэчу правядзе Кася Чэкатоўская, драматургіня, акторка.
14:40–15:20 сустрэча з аўтарам кнігі "Занзібар: сталеньне маладой душы" Сяргеем Дубаўцом "Афрыканская выспа і архіпелаг Беларусь"
Сустрэчу правядзе Сяргей Кавалёў, літаратуразнаўца, крытык, драматург.
15:25–16:05 сустрэча з аўтар кнігі "Там, дзе няма цемнаты. Радыё Свабода" Аляксандрам Лукашуком "Свет, які вымяраўся хвалямі. Частата – 1188 кГц, амплітуда – Свабода"
16:10–16:50 сустрэча з аўтаркай кнігі "Перамена месцаў" Югасяй Калядой "Загадкі беларускага Сфінкса"
Сустрэчу вядзе Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык.
17:00–18:30 дыскусія з лаўрэатамі прэміі "Голас пакалення свабоды"
Прэміяй "Голас пакалення свабоды" былі ўганараваны 18 выбітных прадстаўнікоў літаратурнай, журналісцкай і праваабарончай супольнасці, якія пасля 2020 года былі вымушаны пакінуць краіну і працягваюць творчасць і грамадскую дзейнасць у выгнанні.
Вы пазнаёміцеся з лаўрэатамі, якія падзеляцца асабістымі гісторыямі, досведам выгнання і развагамі пра свабоду слова.
Удзел бяруць:
Зоя Белахвосцік, акторка тэатра і кіно
Аляксандр Капуцкі, грамадскі дзеяч, праваабаронца
Аляксандр Класкоўскі, журналіст, грамадскі дзеяч
Тамара Мацкевіч, педагог, грамадская актывістка
Уладзімір Мацкевіч, філосаф, грамадскі дзеяч
Андрэй Завадскі, эксперт у мясцовым самакіраванні, праваабаронца
Наталля Дуліна, лінгвістка, выкладчыца, грамадская дзяячка
Сустрэча будзе на беларускай мове з перакладам на польскую.
19:00 Цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя Ежы Гедройця
Завершыць вечар выступ Уладзіміра Пугача, вакаліста гурта J:Mors.
Цырымонію правядзе Крысціна Дробыш
Нагадаем, сёлета на ўзнагароду прэтэндуюць:
Зміцер Дзядзенка "Гульні Цырцэі. Раман"
Сяргей Дубавец "Занзібар. Сталенне маладой душы"
Югася Каляда "Перамена месцаў"
Аляксандр Лукашук "Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода"
Анка Упала "Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў"
Клёк Штучны "Забойства на вуліцы Макаёнка"
Уваход вольны.