Гістарычны клуб «Beer&History» з Кацярынай Ваданосавай у Беластоку

23.11.2022 19:00 - 21:00 паб «Beer4U» (ul. Legionowa 14/16, lok. 2) Бясплатнае

У сераду, 23 лістапада, беластоцкі гістарычны клуб «Beer&History» — збіраецца на чарговую сустрэчу. І гэтым разам тэма — «Беларускі народны строй: ад пасталоў да наміткі».



Дата: 23 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: паб «Beer4U», ul. Legionowa 14/16, lok. 2, Беласток


Расказвае (і паказвае) — Кацярына Ваданосава!

На парадку дня народны строй ад пятак да вушэй: што з чым насілі, калі, ці было гэта зручна і дорага? Таямніцы арнаменту: «узаранае поле», «агонь», «дабрабыт» — ці ўсё так проста? Ці карэктна беларусам казаць «вышыванка», а калі не, ці ёсць аналаг?

Карацей, бярыце і прыходзьце! Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ