Гістарычны клуб у Кракаве

21.12.2025 16:00 - 17:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатна

У нядзелю, 21 снежня, у Кракаве адбудзецца сустрэча гістарычнага клуба, арганізаваная ў супрацы з даследчым універсітэтам імя Астафея Валовіча.


Тэма - "На якія факты і з'явы варта звярнуць увагу ў гісторыі Беларусі эпохі Сярэднявечча і ранняга Новага часу?"

Сучасны наратыў гісторыі Беларусі, у тым плане як ён абмяркоўваецца, а не даследуецца, зводзіцца галоўным чынам да палітычнай гісторыі. Да такіх пытанняў, як "Хто стварыў Вялікае Княства Літоўскае і хто ў ім вяршэнстваваў?"

Але хіба гэта адзіныя пытанні, якія заслугоўваюць увагі і абмеркавання?

А калі не было ВКЛ, дык атрымліваецца, не было бы што і абмяркоўваць?

Што мы павінны ведаць і разумець у нашай гісторыі, чым нашы продкі адрозніваліся ад нас, чым яны былі матываваныя ў сваім жыцці, чаму мінулае - гэта адначасова “чужая”, але і наша краіна?

Спікер - Аляксандр Груша, доктар гістарычных навук, прафесар Інстытута гісторыі імя Тадэвуша Мантэйфеля Польскай акадэміі навук.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Гістарычны клуб у Кракаве

03.03.2026 (20:15 - 21:15) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Выстава фатаграфій Уладзіміра Кавальчука з Мінску

04.03.2026 18:00 - 22.03.2026 19:00 галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4)

Аляксандр Баль у Варшаве

08.03.2026 (19:00 - 20:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ