Гуканне Волі ў Сіэтле

25.03.2023 11:00 - 14:00 Golden Gardens Park 10 даляраў

25 сакавіка, у суботу, беларусы Сіэтла адзначаюць Дзень Волі і адначасова гукаюць вясну. Гукаюць Волю!



Дата: 25 сакавіка

Час: з 11.00 да 14.00 (час мясцовы)

Месца: Golden Gardens Park, Seattle


Святкаваць будуць на ўзбярэжжы заліву ў парку Golden Gardens Park in Seattle.

Прапануюць спачатку падсілкавацца як след традыцыйнымі абрадавымі стравамі (вось тут можна глянуць спіс прадуктаў на потлак), а пасля будуць вадзіць карагоды і прасіць птушак прынесці дoўгачаканую вясну ды волю на сваіх крылах.

Падчас кульмінацыі свята спаляць ляльку і свае старыя рэчы (а з імі і ўсе непрыемнасці і цёмныя думкі). То не забудзьцеся прыхапіць тое, што не шкада (а можа, і трэба!) спаліць.

Пажаданыя ахвяраванні на дзейнасць беларускай суполкі — 10 даляраў для дарослых.




Вам можа быць цікава

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Дзень Волі ва Уроцлаве

25.03.2026 (17:00 - 19:00) Plac Wolności — Pręgierz, Rynek

Дзень Волі ў Шчэціне

25.03.2026 (18:00 - 21:00) каля Zegar Słoneczny (Aleja Kwiatowa)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ