Гуканне вясны ў Азярцы

21.03.2026 14:00 - 15:30 Музей народнай архітэктуры і побыту 25 BYN
У суботу, 21 сакавіка, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы гукаюць вясну.

«Гуканне вясны» — абрадавае дзейства, звязанае з адмыканнем і абуджэннем зямлі, набліжэннем цяпла.

У розных куточках Беларусі пачыналі гукаць вясну ў свой час — падчас масленічнага тыдня ці на Саракі, з прылётам жаваронкаў ці на Дабравешчанне.

Гукалі вясну гучна, звонка і натхнёна. Дзяўчаты збіраліся разам і пачыналі спяваць «вяснянкі-заклічкі». Верылі, што ў тым канцы вёскі, дзе распачалі спевы раней — дзяўчаты хутчэй пойдуць замуж і будуць мець лепшы ўраджай.

Вас чакае:

  • Рэканструкцыя веснавых абрадаў;

  • Вывучэнне веснавых песень;

  • Майстар-клас па беларускіх танцах і гульнях;

  • Майстар-клас па вырабе птушак;

  • Майстар-клас па «маляванцы на шкле»;

  • Майстар-клас па выцінанцы;

  • Выступ фальклорных гуртоў;

  • Вогнішча і карагоды!

Квіткі: для дарослых — 25 рублёў, студэнтам — 20 рублёў, школьнікам і навучэнцам — 15 рублёў, дашкольнікам уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

21.03.2026 (14:00 - 16:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

31.03.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ