Гуканне вясны ва Уроцлаве

21.03.2025 12:00 - 15:00 Kąpielisko Oporów (Kąpielisko Oporów) Бясплатна

У суботу, 21 сакавіка, беларусы Уроцлава гукаюць вясну!


Глядзіце, што прапануюць рабіць:

- развешваць рознакаляровыя стужкі i самаробных птушачак на дрэвы,

- спяваць абрадавыя песні-вяснянкі,

- танчыць традыцыйныя танцы пад жывую музыку,

- гуляць y гульні і вадзiць карагоды,

- спальваць пудзіла надакучлівай зімы разам з дрэннымі ўспамінамі,

- рыхтаваць cвяточны стол i есцi традыцыйныя стравы.

На Гуканне вясны варта мець:

- Па магчымасці традыцыйную/калятрадыцыйную вопратку (спадніцы, кашулі, паясы і г.д.),

- Стужкi, самаробных птушачак з паперы, a калi ў ваc будзе трошкi больш вольнага часу - печаных птушачак з цеста (печыва ў выглядзе птушак),

- Традыцыйную ежу і пітво (сыр, сала, квашаную капусту, дранікі, пірагі, сырнікі, печаную бульбу, бліны, хлеб, каýбасу і інш., квас, морс, медавуху цi крамбамбулю – ў залежнасці ад густаў і патрэб),

- Старую вопратку, рыззё, каб апрануць пудзіла зімы і спаліць на веснавым вогнішчы, як сімвал усяго, што хочам пакінуць у мінулым.

l абавязкова - добры настрой!

Уваход, выглядае, вольны, і рэгістрацыі не патрэбна. Далучайцеся да адмысловага чату, кабы быць у курсе падзей.


Вам можа быць цікава

Дзень палітвязняў у Беластоку

21.05.2026 (19:00 - 21:00) каля кансулята РБ (skwer Wolnej Białorusi, 1)

Ноч музеяў у Віцебску

22.05.2026 (18:00 - 22:00) Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Паша Крывец у Мюнхене

23.05.2026 (20:30 - 22:00) Closer Bar (Sonnenstraße 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ