Гуканне вясны ў Варшаве

25.02.2024 13:00 - 15:00 Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6) Бясплатнае


 У нядзелю, 25 лютага, у Беларускім Доме ладзяць майстар-клас для дзяцей — гукаюць вясну.




Дата: 25 лютага

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава 


Дзеці навучацца выпякаць «жаваронкаў» — вестуноў вясны. Нашы продкі пяклі печыва ў выглядзе птушак і раздавалі іх дзецям. А дзе-нідзе дзяўчаты на посцілцы падкідвалі ўверх печаных жаваронкаў, імітуючы палёт, што мусіла паскорыць вяртанне птушак з выраю.


Дзяцей чакае: 

Супольнае гатаванне печыва «жаваронкі» з наступным яго спажываннем, 

Аповеды пра тое, як нашы продкі вясну чакалі, 

Вясновыя спевы, карагоды, 

Файна праведзены час у кампаніі аднагодкаў-беларусаў. 


Занятак правядзе Ася Смаляк, маці траіх дзяцей, мантэсоры-педагог. 


Удзел бясплатны, але ж месцаў абмежавана. 


Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Фэст «Зорны палац» у Жамыслаўлі

01.08.2026 (16:00 - 23:55) Сядзіба Умястоўскіх (Гродзенская вобласць)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

01.08.2026 (16:00 - 23:55) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ