Гуканне вясны ў Ветцы

29.03.2025 12:00 - 15:00 Веткаўскі музей (Красная плошча, 5) Бясплатнае



У суботу, 29 сакавіка, Веткаўскі музей (той, каторы ў Ветцы) кліча гукаць вясну!




Гуканне вясны — архаічны абрад, звязаны з абуджэннем прыроды і заклікам вясны. Своеасаблівы пераход ад зімы да лета. Ад гэтага раней асабліва залежаў дабрабыт чалавека.

Клічуць справіць адзін з самых адметных абрадаў Гомельскага Палесся і абудзіць зямлю ад зімовага сну.

Гэта абрадавае дзеянне павінна адзначацца весела, шумна: са спевамі, гульнямі, карагодамі, танцамі!


Вось што ў планах:

 

  • пойдзем на ўзбярэжжа ракі;
  •  паспяваем разам традыцыйныя веснавыя песні;
  •  паводзім карагоды ды пагуляем у веснавыя гульні;
  •  зробім пудзіла Зімы;
  •  прыгатуем яечню;
  •  і зладзім шмат іншых цікавых абрадавых дзеянняў.


Дапаможа гукаць вясну фальклорны гурт «Стаўбунскія вячоркі» з вёскі Стаўбун Веткаўскага раёна.

Апранайцеся цёпленька, бярыце з сабой асабістую рэч, якую можна спаліць (як увасабленне таго, з чым жадаеце развітацца з надыходам вясны).


Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Арцём Невыважук у Кракаве

13.06.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Майстар-клас па вырабе завушніц з сасновай ігліцы ў Гомелі (12+)

14.06.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Света Бень у Мюнхене

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Einstein Kultur (Einsteinstraße 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ