Гурт Relikt у Варшаве

26.05.2024 19:00 - 21:00 Stol Powszechny (ul. Jana Zamoyskiego 20) 50 злотых
 

У нядзелю, 26 траўня, гурт Relikt граюць канцэрт у Варшаве. Прыходзьце паглыбіцца ў атмасферу беларускіх народных песень, класікі беларускага року і аўтарскіх хітоў.






 Дата: 26 траўня

Час: дзверы — 18.30, пачатак — 19.00 (час мясцовы)

Месца: Stol Powszechny, ul. Jana Zamoyskiego 20, Варшава 



Аксамітны і эмацыйны голас Уладзіміра Казлова і інструментальнае выкананне ад Віталя Макшуна, Дзмітрыя Наркевіча і Аляксандра Дземідзенкі перанясуць у залатую эру беларускага адраджэння 1990-х і нагадаюць гранджавы unplugged. 

Relikt сыграе песні з альбома «Былі, Ёсць, Будзем» (такія як — Беларусь мая (Сакалаў-Воюш), Пляц Францыска (Ulis), Я жыў (Мясцовы Час), а таксама ўсе найлепшыя песні за гісторыю гурта. 



Квіткі — 50 злотых па спасылцы (вашае імя будзе ўнесена ў спіс гасцей) альбо 60 злотых на ўваходзе.






Вам можа быць цікава

Гуканне вясны ў Полацку

04.04.2026 (13:00 - 15:00) Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Вербная нядзеля і Вялікдзень у Суле

04.04.2026 14:00 - 05.04.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

«Irdorath» у Варшаве (6+)

24.04.2026 (19:30 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ