Гадзіны Зямлі ў Мастацкім

30.03.2019 15:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае

У гэтым годзе Мастацкі зноў далучаецца да міжнароднай экалагічнай акцыі Сусветнага фонду дзікай прыроды «Гадзіна Зямлі» разам з Таварыствам «Зялёная сетка».

«Самае дзіўнае ў мастацтве – магчымасць па-новаму зірнуць на рэчы, якія, здавалася б, добра ведаеш. Вялікія творы вечныя, вы заўсёды можаце адкрываць іх нанава». І ў апошнюю суботу сакавіка мы прапануем зірнуць на мастацтва пад іншым ракурсам, пагаварыць пра важныя тэмы, якія датычацца нас усіх.

У пачатку кожнай гадзіны з 15:00 да 19:00 пройдуць «экалагічныя» экскурсіі па пастаяннай экспазіцыі НММ. Творы М. Данцыга, В. Волкава, І. Шышкіна, А. Куінджы, І. Айвазоўскага і іншых мастакоў будуць разгледжаны не толькі з пункту гледжання гісторыі мастацтва, але і з пазіцыі сапраўднага стану навакольнага асяроддзя. Каб трапіць на экскурсію, дастаткова набыць уваходны білет і пачакаць пачатку гадзіны ў вестыбюлі музея.

Праграму дапоўніць экалагічны майстар-клас «Абыходжанне з адходамі і адказнае спажыванне», які правядзе Павел Каўшаль. Колькасць удзельнікаў майстар-класа абмежавана, патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.

Уваход па білеце ў музей або па карце госця НММ.

 


Вам можа быць цікава

Выстава "Таямнічыя сны Лізы Лянкевіч" у Кракаве

07.03.2026 18:00 - 11.04.2026 22:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Выстава «Велікодныя матывы» ў Мінску

26.03.2026 15:00 - 19.04.2026 17:00 Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Майстар-клас па пісанках у Гомелі (12+)

11.04.2026 (11:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

«Irdorath» у Празе

28.04.2026 (18:15 - 21:00) Archa+ (Na poříčí 26)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ