“Галоўнае пытанне”: Ірына Махоўская

16.12.2015 18:30 - 21:00 Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні. Бясплатнае

Лятучы ўніверсітэт запрашае на лекцыю ІРЫНЫ МАХОЎСКАЙ з серыі “Галоўнае пытанне”. 16 снежня (серада) у 18.30 размаўляем на тэму “ЖЫЦЦЁ ЯК ГІСТОРЫЯ ЦІ ГІСТОРЫЯ ПРА ЖЫЦЦЁ: ЯК ПАРАЗУМЕЦЦА З МІНУЛЫМ”.

Вусныя гісторыі пра жыццё існавалі спрадвеку, але легалізацыя штодзённага вопыта асобы як гістарычнай крыніцы адбываецца толькі ў ХХ стагоддзі, калі эмоцыі і паводзіны “маленькага чалавека” прызнаюцца важным ключом для разумення мінулага.

Што такое біяграфія? Літаральна – гэта апісанне жыцця. Але гэта заўсёды апавяданне, тэкст, які ўвасабляецца, калі чалавек расказвае аб сваім уласным жыцці. Захопленае ў нарацыю, жыццё становіцца інтэрпрэтацыйным цэлым, ствараючы сэнс таго, што насамрэч адбылося.

Як стасуецца фабула і сюжэт у аўтапрэзентацыі? Як чалавек выбірае жанр апавядання, упісваючы гістарычныя падзеі ва ўласнае жыццё? І як паразумецца з мінулым – гістарычным і асабістым?

16 снежня а 18.30 у межах серыі “Галоўнае пытанне” Лятучы ўніверсітэт запрашае на апошнююю ў гэтым календарным годзе лекцыю. Кандыдат гістарычных навук Ірына Махоўская прамаўляе на тэму “Жыццё як гісторыя ці гісторыя пра жыццё: як паразумецца з мінулым”.

Слухачоў просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

Нагадваем, што на сайце Лятучага ўніверсітэта змешчаны відэа ўсіх адкрытых лекцый – як серыі “Галоўнае пытанне”, так і цыкла “Гораду і Свету”.  А таксама канспекты асобных лекцый. Вашыя пытанні і прапановы скіроўвайце да каардынатара лекцый: flyuniby@gmail.com; +375297422040 (Юлія).


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Экскурсія «Станіслаў Шабунеўскі. Гомель — ад эклектыкі да мадэрна» ў Гомелі

14.06.2026 (11:00 - 13:00) у скверыку насупраць будынка БелДУТа, што на вуліцы Камсамольскай

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ