«Голая манашка» прадставіць «Nota Bene»

24.02.2013 19:00 - 22:00 Loft cafе (вул.П.Броўкі, 22) Бясплатнае

«Голая манашка» прадставіць «Nota Bene»

Героі беларускага панк-року, гурт «Голая манашка» прэзентуе 24 лютага ў Loft cafe сваю новую праграму «Nota Bene» пры падтрымцы піянераў беларускамоўнага пост-металу Re1ikt. Канцэрт адбудзецца ў межах праекту «Жывы Тузін».

Федзя Жывалеўскі – жывы-здаровы, знаходзіцца ў ясным розуме і па-ранейшаму можа прапанаваць арыгінальны і непаўторны творчы прадукт. Пра гэта сведчыць праграма «Nota Bene», якую гурт «Голая манашка» збіраецца прэзентаваць у межах «Жывога Тузіна». У яе ўвайшлі песні, якія былі напісаныя ў апошні год. Загалоўны трэк «Харошы знак» быў летась прэзентаваны на Tuzin.fm ад імя сайд-праекту Федзі «Вясёлая манашка». Акром аўтарскіх рэчаў у праграму ўключаныя пераклады лідэра «Голай манашкі» песень, што выконвалі Курт Кабэйн і Ягор Летаў – «Дзяўчынка» і «Куля-дура». Музыкі выйдуць на сцэну Loft cafe поўным складам і дадуць поўнавартасны канцэрт. «Трэшу не будзе, будзе фрэш!, – кажа Федзя, – «Nota Bene» – гэта песні пра жыццё і каханне, у якіх распавядаецца пра адзін з варыянтаў творчага шляху. Ёсць меркаванне, што праз каханне зямное, міласэрнасць і праведнасць можна спазнаць каханне да Бога. Проста звярнiце увагу на тое, як гэта можа выглядаць». Песні, што ўвайшлі ў праграму «Nota Bene» існуюць ў выглядзе дэма-запісаў, у бліжэйшы час музыкі збіраюцца іх дарабіць і выдаць поўнавартасны альбом.

Падтрымае «Голую манашку» гурт Re1ikt, які таксама рыхтуе да гэтага вечара асаблівую праграму, куды ўвойдуць зусім новыя, добравядомыя і забытыя рэчы ў свежых, часам нечаканых аранжыроўках.

Весці канцэрт «Жывы Тузін» па традыцыі будзе Алег Хаменка, музыкант і нязменны вядучы радыёверсіі хіт-параду «Тузін Гітоў». Не абыйдзецца справа без падарункаў ад сяброў «Тузіна Гітоў» – кампаніі «Будзьма беларусамі».

Інфармацыя для анонса:

24 лютага (нядзеля). 19.00. Loft cafе (вул.П.Броўкі, 22).

Re1ikt: лютая акустыка ад піянераў беларускамоўнага пост-металу

Голая манашка: прэзентацыя новай праграмы «Nota Bene» ад герояў беларускага панк-року 

Кошт квітка – 80 000 руб. Студэнтам на 25% танней!

Квіткі можна набыць у касах KVITKI BY і замовіць он-лайн http://www.kvitki.by  

Замовіць столік можна па тэл. +375 29 38 000 10.

Тэл. для даведак : + 375 29 6872093. 


Вам можа быць цікава

Стэндап на мовах у Гданьску

03.04.2026 (19:00 - 21:00) Velvet Show & Dinner (Wajdeloty 13)

Велікодны майстар-клас па пісанках у Мінску

08.04.2026 (18:00 - 20:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Піт Паўлаў у Вільні

10.04.2026 (19:00 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

СамШазам у Варшаве

22.04.2026 19:00 - 23.04.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ