Гомель. Майстар-клас па вышыўцы і выстава вышываных карцін

13.10.2015 16:00 - 16:00 Музей гісторыі горада Гомеля (вул. Пушкіна, 32) Бясплатнае

13 кастрычніка ў музеі гісторыі Гомеля адкрыецца выстава вышытых работ Валянціны Ігнаценка.

Экспазіцыя ўключае ў сябе больш за трыццаць аўтарскіх работ, выкананых у тэхніцы «вышыўка крыжыкам», гэта пейзажы, партрэты, класічныя сюжэты і рэпрадукцыі вядомых карцін. Кожная праца мае сваё непаўторнае афармленне, а маленькія крыжыкі валодаюць магічнымі ўласцівасцямі.

Адкрыццё: 13 кастрычніка (аўторак) 2015 у 16.00

Тэрміны працы выставы: 13 кастрычніка -4 лістапада 2015 г

Цікавыя падрабязнасці:

Валянціна Ігнаценка – ураджэнка Гомельскай вобласці, па адукацыі «Майстар. Кветкавод. Дэкаратар». З’яўляецца ўдзельніцай і арганізатарам неаднаразовых выстаў.
«Ці магчыма перадаць тонкімі, ажурнымі ніткамі марозны ўзор на шкле, сыходжанне залатога прамяня на пялёсткі ружы, узмах лёгкіх крылаў вясёлага матылька, які лётае над летнім садам, шолах лісця на дрэвах? Вядома, магчыма!»- упэўнена скажа майстрыха.

На адкрыцці:
– Майстар-клас па вышыўцы ад Валянціны Анатольеўны Ігнаценка;
– Выступ маленькіх талентаў.

 

gomelhistory.museum.by


Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Велікодны падарунак» у Гродне

19.03.2026 15:00 - 12.04.2026 17:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Выстава Уладзіміра Голуба «Паміж небам і зямлей» у Вільні

28.03.2026 17:00 - 11.04.2026 17:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Паша Крывец у Празе

14.04.2026 (19:00 - 21:00) Ty kávo! (J. Plachty 3163/28)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ