Гродна. Ток-шоў “Як выхаваць з хлопчыка і дзяўчынкі мужчыну і жанчыну?”

06.08.2015 18:30 - 20:00 Антыкавярня “Жывы Час” (вул. К. Маркса, 13/1) Бясплатнае

Летнія вакацыі паступова завяршаюцца. Кампанія “Будзьма беларусамі!” загадзя рыхтуецца да новага навучальнага года і запрашае абмеркаваць асаблівасці выхавання дзяўчынак і хлопчыкаў па-за сямейным асяроддзем 6 жніўня ў Гродне.

Як лепш выхоўваць дзяўчынак і хлопчыкаў па-за сям’ёй: асобна ці разам? Пытанні пра станоўчыя і рызыкоўныя бакі як асобнага, так і супольнага выхавання ў нашым грамадстве актуальныя. Адзінага меркавання няма! Ці патрэбна гендарная і сексуальная адукацыя ў садку?! А ў школе?! Якія традыцыі супольнага і асобнага выхавання мы маем у нашай культуры? І што думаюць пра ўсё  гэта нашыя дзеці!?

Запрашаем усіх неабыякавых і цікаўных 6-га жніўня ў 18:30 у антыкавярню “Жывы час” (Гродна) на адмысловае афлайнавае ток-шоў ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, каб разам з экспертамі абмеркаваць гэтыя ды іншыя важныя і цікавыя пытанні выхавання нашых дзяцей.

У дыскусіі возьмуць удзел:

– Ірына Саламаціна (Мінск), кіраўніца лабараторыі гендарных даследаванняў ECLAB.

– Наталля Сліж (Гродна) – кандыдат гістарычных навук, даследчыца гісторыі шляхецкай сям’і, шлюбу ў XVI—XVII стст., грамадска-культурніцкая актывістка.

– Аляксандр Tarantino Ждановіч (Мінск),  суўладальнік агенцтва “Таранціны і сыны”, прыхільнік “гуманнага выхавання”.

– Прадстаўнікі Беларускай рэспубліканскай скаўцкай арганізацыі:  Ганна Журко (Мінск) – звязовая мінскага звязу Св. Барбары і яе намесніца Наталля БелазераваПавал Раманчук –  намеснік звязовага (Гродна).

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Спектакль «Наш дружны 12 «А»» ў Вільні

30.05.2026 (19:00 - 20:00) Mroj-hall teatras (Gedimino pr. 28)

Альгерд Бахарэвіч у Таліне

31.05.2026 (14:00 - 16:00) Эстонскі саюз пісьменьнікаў (Harju tn 1)

Воля Шніп і Nocne ptaki ў Варшаве

07.06.2026 (19:30 - 21:30) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ