Гродзеншчына. Штогадовая акцыя «Птушкі на кармушцы»

Гародня Бясплатнае

Штогадовая акцыя «Птушкі на кармушцы» пройдзе ў Гродне 18 і 19 студзеня 2014 года. Каб прыняць удзел у акцыі, нагадвае АПБ, трэба ў адзін з дзён (18 ці 19 студзеня) падлічыць віды і колькасць птушак на вашай кармушцы і адправіць дадзеныя ў АПБ адным з наступных спосабаў:

– запоўніце электронную форму на сайце (форма запрацуе 18 і 19 студзеня);

– напішыце паведамленне на Facebook ці VKontakte;

– напішыце электроннае паведамленне на info@ptushki.org.

 

Сярод удзельнікаў акцыі АПБ разыграе 10 значыкаў з птушкамі, якія наведваюць кармушкі. У мінулы раз у акцыі паўдзельнічалі 1786 чалавек па ўсёй краіне. Разам са сваімі дадзенымі яны дасылалі цікавыя фота птушак і нават відэаролікі. Падчас мерапрыемства быў адзначаны 31 від птушак. Амаль 6 тысяч птушак прыляталі падкарміцца на спецыяльна ўладкаваныя падкормачныя пляцоўкі, кармавыя столікі і іншыя кармушкі самых розных канструкцый і памераў. Часцей за іншых птушак кармушкі наведвалі вялікая сініца, дамовы і палявы вераб’і. Рэгулярна адзначаліся на кармушках зелянушкі, каўкі, гілі, шэрыя вароны, сінія сініцы і шызыя галубы. Шмат было і амялушак, але ўсе яны ласаваліся недалёка ад кармушак ягадамі, якія засталіся ў садах з восені. У г. Барысаве і в. Дрысвяты назіралі чорных драздоў. Таксама толькі ў двух месцах бачылі крыжадзюбаў. Часцей да кармушак прыляталі дзятлы. Іх адзначана тры віды. Гэтыя птушкі ласаваліся шышкамі або рэшткамі мяса на костках. Самая рэдкая птушка на акцыі 2013 года — малінаўка. Яе бачылі толькі ў Пінскім раёне. Паглядзець, як прайшлі зімовыя назіранні за птушкамі 2013, можна тут.   Здымак http://zn.by

Чытай больш: http://www.t-styl.info/by/116/news/11991/
© Твой стыль


Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Купалле са «Скарынаўкай» у Лондане

27.06.2026 (15:00 - 22:00) сад Скарынаўскай бібліятэкі (37-39, Holden Road)

Васільковы пленэр у музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

28.06.2026 (14:00 - 17:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ