Гурт AKUTE з праграмай “Мы цалуем сонца”

16.11.2013 18:00 - 23:00 Клуб “Re:Public” Бясплатнае

Адыграўшы еўрапейскі міні-тур гурт Akute вяртаецца ў Мінск з праграмай лепшых і новых песень.

16 лістапада ў клубе Рэпаблік Akute збіраюцца сыграць праграмму з лепшых песень і прадставіць новы матэрыял.

– Шчыра кажучы, мы ўжо “пратэсцілі” некалькі новых песень на еўрапейскай публіцы, рэакцыя была даволі жвавай, не гледзячы нават на моўныя абмежаванні, мы бачылі сапраўдную зацікаўленасць з боку слухачоў. Ну, а ў Мінску новых песень песень будзе выканана значна больш, – кажа вакаліст гурта Станіслаў Мытнік.

Зараз Akute працягваюць працу над трэцім студыйным альбомам. Папярэдні поўнафарматнік “Не існуе” выйшаў у красавіку 2012. Яго поспех дапамог гурту атрымаць адразу чатыры ўзнагароды “Гурт году” – па версіях Tuzin.fm, “Даём рады”, Ultra-Music Awards і Rock Profi.

Адмысловы госць: Tonqixod (Мінск)

Квіткі:

танцпол – 80 000 (першыя 100), 90 000 (астатнія папярэдне), 110 000 (у дзень канцэрта)
столікі – 120 000 (папярэдне), 140 000 (у дзень)

Кропкі продажу квіткоў без нацэнкі:

– ГЦ Купалаўскі, 19 кропка
– ГЦ Рыга, 18 кропка
– клуб Re:Public
– пераход Я. Коласа

З нацэнкай (+10 тыс) – у касах Kvitki.by у 42 гарадах – http://www.kvitki.by/ru/cashiers


Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Спектакль «Clap & Slap» у Рызе (16+)

30.07.2026 (20:30 - 22:00) Hanzas perons (Hanzas iela 16A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ