Гурт «Стары Ольса» ў Віцебску

18.03.2016 19:00 - 21:00 КЗ «ВIЦЕБСК» 100 000

18 сакавіка ў 19:00 ў КЗ «ВIЦЕБСК» выступіць вядомы гурт «СТАРЫ ОЛЬСА»! Канцэрт адбудзецца ў рамках праекта “Магдэбургскі Віцебск”

З 1999 года «СТАРЫ ОЛЬСА» дзейнічае на чале з кіраўніком гурта – Зміцерам САСНОЎСКІМ. Рэпертуар уключае ў сябе народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесансу, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі, беларускія канты ХVI−XVII стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу.

Беларуская музыка ад старажытных беларускіх і агульнаеўрапейскіх сярэднявечных інструментаў сабрана ў матэрыяле «Сярэднявечная дыскатэка». Валынкі і ліры, жалейкі і гуслі, гудкі і тамбурыны, барабаны і іншыя цудоўныя інструменты, а не менш цудоўныя музыкі зробяць гэты вечар сапраўды чароўным!

Непасрэдна перад канцэртам адбудзецца – прэзентацыя праекта «ВІЦЕБСКАЯ ХАРУГВА» клуба гістарычнай рэканструкцыі «ВАРГЕНТОРН» Цэнтра культуры «Вiцебск» з паказальнымі выступамі ўдзельнікаў клуба

– 18:00 – прэзентацыя праекта «ВІЦЕБСКАЯ ХАРУГВА» клуба гістарычнай рэканструкцыі «ВАРГЕНТОРН» Цэнтра культуры «Вiцебск»;
– 19:00 – канцэрт гурта «СТАРЫ ОЛЬСА».

Кошт квіткоў – 100 000 рублёў (у дзень канцэрта – 120 000 рублёў).
Квіткі ў касах горада і на www.kvitki.by.
Касы: (0212) 35-93-92, 27-23-39, 35-91-25. Інфармацыя: +375259133876
Безнаяўны разлік: (0212) 42-65-91.


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Вечар памяці Святланы Курс у Вільні

19.08.2026 (18:30 - 20:30) касцёл Святога Барталамея (Užupio g. 17а)

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ