Гурт Vuraj прэзентуе канцэртную праграму «Літо»

20.06.2017 19:00 - 19:00 Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, камерная сцэна (вул. Энгельса, 7) 15 рублёў

20 чэрвеня Купалаўскі тэатр запрашае ўсіх аматараў беларускай музыкі на канцэрт гурта Vuraj з прэзентацыяй канцэртнай праграмы «Літо». У праграму трапілі песні, запісаныя на працягу апошніх чатырох год падчас этнаграфічных экспедыцый па самых розных рэгіёнах беларускага Палесся.

Сабраны матэрыял быў «перажыты, пераасэнсаваны і пераказаны» маладымі беларускімі музыкамі, набыў новае інструментальнае гучанне, але захаваў аўтэнтычную мелодыку і мікрамову кожнага асобнага рэгіёна.  Вось так проста – адным словам «літо» – на Палессі называюць цыкл летніх абрадавых песень, у якіх знайшлі адбітак звычаі, павер’і і старажытныя рытуалы нашага народа.

З мінскай прэм’еры праграмы «Літо» пачынаецца вялікі гастрольны тур Vuraj па краінах блізкага і далёкага замежжа. Таксама музыкі пачалі запісваць новы альбом, які будзе мець назву канцэртнай праграмы і ўключаць палескія народныя песні ў сучаснай апрацоўцы.

Этна-гурт Vuraj працуе над аўтэнтычным песенным матэрыялам і стварае самастойныя творы на аснове народных песень. У склад гурта ўваходзяць: Анастасія Папова (скрыпка), Эрык Арлоў-Шымкус (кантрабас), Вольга Палякова (флейта), Данііл Залескі (бубны), Іван Арцімовіч (гітара), Сяргей Доўгушаў (вакал і дудкі), Аляксандр Ясінскі (баян).

Музыкі збіраюць народныя песні ў этнаграфічных экспедыцыях і надаюць ім аўтарскае гучанне, якое адзначаецца сумессю фольку, року і джазу з рысамі псіхадэлічных эфектаў.

Гурт выпусціцў 3 альбомы: «Vuraj» (2010), «Песні, казачкі ды танцы» (2011), «Rajok» (2014), а таксама міні-альбом «6 zahadok» (2015). Альбом «Rajok» стаў найлепшым фольк-альбомам 2014 года па меркаванні музычнага парталу experty.by. У 2016 годзе Vuraj атрымаў прэмію «Героі году» музычнага партала Tuzinfm.by.

20.06, Vuraj з праграмай «Літо»

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, камерная сцэна (вул. Энгельса, 7)

Пачатак а 19-й гадзіне.

Квіткі: 15 рублёў.


Вам можа быць цікава

Выстава "Калейдаскоп Файбіш-Шрагі Царфіна" ў Мінску

31.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Галерэя "Арт-Беларусь" (вул. Казлова, 3)

ОўпэнШафа ў Батумі

21.12.2025 (14:00 - 20:00) аКсяродак (Клдзіашвілі 32)

„Калядны спеўны курс“ у Варшаве!

22.12.2025 (00:05 - 23:59) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Калядная экскурсія па Гародні

26.12.2025 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ