І Міжнародны літаратурны open-air фестываль «Каптаруны»
арт-вёска КаптаруныАрт-сядзіба «Каптаруны», Літаратурны дом «Логвінаў», Літаратурны музей імя Петруся Броўкі сумесна з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску запрашаюць на І Міжнародны літаратурны open-air фестываль «Каптаруны», тэмай якога стане літаратура як прастора для дыялогу.
Грамадства сёння прадстаўляе сабой шырокі спектр розных ідэнтычнасцей, абумоўленымі разнастайнымі палітычнымі выбарамі, узорамі прызнання, культурным бэкграўндам, культурамі памяці, мовамі і паўсядзённымі практыкамі, суіснаванне якіх апошнім часам становіцца ўсё складаней. Яно хутчэй, раз’ядноўвае людзей, прыводзіць да канфліктаў і рознага кшталту войнаў, нават у межах адной краіны.
Што агульнага і рознага маюць міжкультурныя канфлікты ў Беларусі, Украіне, Польшчы, Германіі і іншых краінах? Ці магчыма знайсці формы і шляхі для таго, каб адрозненні паміж людзьмі і супольнасцямі не ўтваралі межаў, якія немагчыма пераадоліць? Падчас фестывалю нам хацелася б сфакусавацца не на тым, што нас раз’ядноўвае, але падумаць пра тое, што яднае і можа стаць той прасторай, дзе магчымае суіснаванне розных ідэнтычнасцей і супольнасцяў.
Госці фестывалю: Дмытро Білы, Аляксандр Ірванец, Аляўціна Кахідзэ, Аляксей Чупа, Любоў Якімчук (Украіна), Інго Пэтц (Германія), Кірыл Азімка, Валянцін Акудовіч, Наталка Бабіна, Ігар Бабкоў, Альгерд Бахарэвіч, Аляксей Братачкін, Вольга Гапеева, Алесь Гарбуль, Ірына Герасімовіч, Павал Касцюкевіч, Артур Клінаў, Віктар Місюк, Алесь Наварыч, Вольга Шпарага, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева (Беларусь).
Акрамя панэляў і літаратурных прэзентацый вас чакаюць: музычны сэт Аляксея Варсобы (Port Mone, Agata), літаратурнае шоў «Інфармацыйнае цела» ад экзарцыстычнага Gesamtkunstwerk feat. VJ Solar Olga, літаратурны перформанс Аляўціны Кахідзэ, паэтычна-музычны выступ Вольгі Гапеевай і Аortha.
Будзем радыя бачыць вас сярод гледачоў! Уваход на фестываль вольны. Даезд самастойны, побач будзе разбіты лагер для намётаў. За асобную аплату можна будзе замовіць гарачае харчаванне. Для больш камфортнага вашага ўладкавання і нашай адказнасці абавязкова рэгіструйцеся: дашліце інфармацыю (імя, даты прыбывання, а таксама пазначце, ці плануеце набываць тут гарачае харчаванне) на адрас offa.chel@gmail.com.
Увага! Арт-вёска Каптаруны знаходзіцца ў памежнай зоне, наведаць якую можна толькі — папярэдне набыўшы адмысловую квітанцыю «На прыбыванне ў памежнай зоне» (код 03002 Государственная пошлина за совершение иных юридически значимых действия с физических лиц).
Падзея на FB тут (сачыце за абнаўленнямі і дадатковай інфармацыяй) https://www.facebook.com/events/932618233531944/
ПРАГРАМА
20 ЖНІЎНЯ, СУБОТА
Адкрыццё фестывалю
Дыскусія. Міжкультурны канфлікт: літаратура па-за межамі вайны?
Мадэратар Андрэй Хадановіч
Прэзентацыя сучаснай украінскай літаратуры.
Дмытро Білы, Аляксандр Ірванец, Аляксей Чупа, Любоў Якімчук
Мадэратары Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева
Дыскусія
Гендарныя клішэ: мужчынская ідэнтычнасць у літаратуры
Мадэратарка Таня Арцімовіч
Прэзентацыя
Ігар Пракаповіч. Адукацыйна-асветны комплекс «Чароўны край — Пастаўшчына»
Прэзентацыя
Алесь Гарбуль. Скарбы сівых валуноў. Міфалогія Лынтупскага краю
Прэзентацыя
Літаратурны музей Петруся Броўкі
Прэзентуюць Таццяна Маскалюк, Ліна Мядзведзева, Анастасія Дашкевіч
Музычны сэт Аляксея Варсобы (Port Mone, Agata)
Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk feat. VJ Solar Olga: літаратурнае шоў «Інфармацыйнае цела»
21 ЖНІЎНЯ, НЯДЗЕЛЯ
Дыскусія
Пра што і як маўчаць і размаўляюць страхі?
Мадэратарка Ірына Герасімовіч
Дыскусія
Таварыства ўкраінскай літаратуры пры СБП і беларуска-ўкраінскі альманах «Справа» як спроба мультыкультурнага дыялогу
Мадэратары Наталка Бабіна, Алесь Наварыч
Дыскусія
Еўропа: новы нацыяналізм
Мадэратар Аляксей Братачкін
Дыскусія
Зразумець Украіну: год украінскай літаратуры ў кнігарні «логвінаЎ»
Мадэратар Ігар Бабкоў
Фінальная дыскусія
Дыялог: літаратура як прастора для кансалідацыі
Мадэратарка Вольга Шпарага
Літаратурны перформанс Аляўціны Кахідзэ «Званкі са Жданаўскіх могілак»
Паэтычна-музычны выступ Вольгі Гапеевай і Аortha
Закрыццё фестываля