Ігар Духан “Эрас Класічнага” лекцыя ў Магілёве

22.03.2014 15:00 - 17:00 Тэхнапарк (вул. Ленінская , 63) Бясплатнае

ХХ стагоддзе для беларускіх гарадоў стала часам маштабных трансфармацый, якія нярэдка дастаткова радыкальна мянялі аблічча самога горада. Яркай з’явай пасляваенных рэканструкцый сталі пабудовы ў стылі неакласіцызму, якія адрозніваліся яснасцю і прадуманасцю кампазіцый, выразнасцю геаметрычных формаў і простых ліній, гарманічнасцю архітэктурна-дызайнерскіх дэталяў. Найбольш яскравы прыклад – архітэктурны ансамбль сённяшняга праспекта Незалежнасці ў Мінску.

Што пабуджала архітэктараў звяртацца да логікі класічнага стылю? Якія ўяўленні пра прыгажосць, эстэтыку, шчасце, любоў натхнялі іх на стварэнне неакласічных архітэктурных формаў? Наколькі гэта новае аблічча гарадоў паўплывала на фарміраванне ідэнтычнасці сучасных гараджан? Пошукі адказаў на гэтыя пытанні, высвятленне закладзенага ў неакласіцызме сэнсу немагчыма без звароту да соцыякультурнага кантэксту таго часу, а таксама да творчасці тых архітэктараў, якіх мы называем «класікамі» гэтага стылю.

У межах магілёўскага цыклу публічных лекцый “Urbi et Orbi» , якія праводзяць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», вядомы тэарэтык мастацтва, архітэктар Ігар Духан прапануе слухачам паразважаць пра ролю неакласічнай архітэктуры ў фарміраванні аблічча беларускіх гарадоў. Лекцыя «Эрас класічнага (неакласіцызм і архітэктура Беларусі ХХ стагоддзя) адбудзецца 22 сакавіка ў Магілёўскім «Тэхнапарку»(вул. Ленінская , 63), ауд.807, пачатак а 15.00. Запрашаем усіх жадаючых!


Вам можа быць цікава

Фестываль духоўнай музыкі «У гонар Святой Цэцыліі» у Мінску

01.10.2025 19:30 - 28.10.2025 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава “Традыцыі і сучаснасць: у адной лодцы” ў Мінску

16.10.2025 18:00 - 16.11.2025 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі))

Выстава "НейраБеларусь" у Брэсце

21.10.2025 11:00 - 30.11.2025 19:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ