Імправізацыйны спектакль «Гаральд» у Варшаве

31.05.2025 18:00 - 20:00 Prastora (ul. Hoża 41 lok.2) данат у 80 злотых


31 траўня Тутэйшы тэатр грае ў Варшаве імправізацыйны спектакль «Гаральд».






Вось як гэта адбываецца: 

Абіраецца тэма (рэжысёрам Андрэем Саўчанкам, акторамі ці вамі, гледачамі!), а пасля акторы імправізуюць і ствараюць сцэны і маналогі, якія складаюцца ў суцэльную кампазіцыю з пачаткам і фіналам. 

Разам з акторамі імправізуюць музыка і мастак па святле. 

Гаральд — форма імправізацыі, якую вынайшлі ў ЗША ў 1967 годзе і якую можна ўзгадаць сярод родапачынальнікаў стэндапа. 

Пазней структура Гаральд стала шырока ўжывацца імправізацыйнымі тэатрамі па ўсім свеце. 

Ніводны спектакль не паўтараецца, і ніводны вы не зможаце ўбачыць ізноў! 

 


Мова спектакля — беларуская.



Уваход — данат у 80 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы ўнізе.






Вам можа быць цікава

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

N.R.M. у Варшаве

30.01.2026 (18:00 - 20:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Іван Кірчук у Мінску

31.01.2026 (11:00 - 13:00) палац культуры ветэранаў, (вул. Янкі Купалы, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ